“Газета Выборча”: вызваліць Пачобута!

Рэдакцыя “Газеты Выборчай патрабуе неадкладнага вызвалення свайго карэспандэнта ў Беларусі Анджэя Пачобута.


У канцы сакавіка ў дачыненні Пачобута была ўзбуджана крымінальная справа па абвінавачванні ў абразе Лукашэнкі. “Наш карэспандэнт нібыта абразіў Аляксандра Лукашэнку ў сваіх васьмі артыкулах для "Газеты" і двух каментарах у інтэрнэце, за якія яму пагражае чатыры гады турэмнага зняволення, — адзначаецца ў заяве.

Рэдакцыя “Газеты Выборчай патрабуе неадкладнага вызвалення свайго карэспандэнта ў Беларусі Анджэя Пачобута.


У канцы сакавіка ў дачыненні Пачобута была ўзбуджана крымінальная справа па абвінавачванні ў абразе Лукашэнкі. “Наш карэспандэнт нібыта абразіў Аляксандра Лукашэнку ў сваіх васьмі артыкулах для "Газеты" і двух каментарах у інтэрнэце, за якія яму пагражае чатыры гады турэмнага зняволення, — адзначаецца ў заяве.


КДБ і пракуратура Гродна, як зазначылі ў рэдакцыі, не ўдакладнілі ў чым, на іхнюю думку, заключаюцца супрацьзаконныя дзеянні журналіста. “Абвінавачванні паверхневыя. Больш за тое, злачынства было выяўленае ў матэрыяле, у якім пра Лукашэнку Пачобут не згадаў ні разу. Менавіта так выглядае сёння дэмакратыя і свабода слова ў Беларусі, — сцвярджаецца ў звароце.


Журналіст знаходзіцца у чаканні суда ў следчым ізалятары Гродна з 6 красавіка. Ён не збіраўся хавацца і з'яўляўся па кожнаму выкліку следчых. “Аднак ўлады ў Мінску баяцца ягонай адвагі, сілы і цвярозай ацэнкі сітуацыі ў Беларусі, якую ён выказваў ў сваіх матэрыялах на старонках "Газеты", — падкрэслілі яго калегі. Падобным чынам, паводле іх словаў, паступала ўлада СССР у сталінскія часы. “Гэта прадуманая рэпрэсія, — заявіла “Газета Выборча.


Яна запатрабавала неадкладнага вызвалення Анджэя Пачобута і зняцця ўсіх абвінавачванняў, вылучаных супраць яго. “Мы выступаем супраць пераследу і абвінавачвання журналіста, які спраўна выконваў свой абавязак, — адзначыла рэдакцыя. Гэта петыцыя размешчана для падпісання на сайце выдання. Разам з сабранымі подпісамі яна будзе перададзена ў амбасаду Беларусі ў Варшаве.


Пачобут працаваў беларускім карэспандэнтам "Газеты выборчай". У 2009 годзе Міністэрства замежных спраў пазбавіла яго акрэдытацыі ў якасці замежнага журналіста.


Кэтрын Эштан, вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі, асудзіла запалохванне і арышты прадстаўнікоў незалежных беларускіх СМІ. “Еўрасаюз заклікае ўлады Беларусі спыніць пераслед незалежных журналістаў, матывуючы гэта абразай улады або іншымі абвінавачваннямі палітычнага характару", — заявіла кіраўнік дыпламатыі ЕС.


Утрыманне пад вартай Пачобута, паводле яе словаў, "яшчэ адзін прыклад працягу парушэнняў правоў чалавека".


Пераслед журналістаў за знявагу прэзідэнта неаднаразова выкарыстоўваўся ў найноўшай гісторыі Беларусі.


У лістападзе 2001 года Вышэйшы гаспадарчы суд прыняў пастанову аб ліквідацыі гродзенскай газеты "Пагоня". Рэдактар выдання Мікола Маркевіч і журналіст Павел Мажэйка былі асуджаны 24 чэрвеня 2002 года да 2 і 2,5 гадоў “хіміі. Іх абвінавацілі ў "публікацыі лжывых дадзеных, якія ганяць гонар і годнасць прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі (арт. 367 ч.2 КК). У справе фігуравала частушка, а таксама артыкул, у якім узгадваліся знікненні апазіцыянераў.


Да двух гадоў “хіміі 16 верасня 2002 года быў асуджаны і рэдактар газеты “Рабочы Віктар Івашкевіч. Ён прызнаны вінаватым у знявазе кіраўніка дзяржавы за публікацыю артыкула «Злодзей павінен сядзець у турме» (367 ч.2 і 368 ч.2 КК). 


На падставе дзвюх папярэджанняў, адно з якіх — за публікацыю “загадзя ілжывых звестак, што ганяць гонар і годнасць прэзідэнта, 17 сакавіка 2006 года была зачынена газета “Згода. Так Міністэрства інфармацыі расцаніла змешчаныя ў выданні гумарыстычныя калажы з выявамі дзяржаўных асобаў. А галоўны рэдактар Аляксей Кароль і яго намеснік Аляксандр Сдвіжкоў судом Партызанскага раёна г. Мінска былі аштрафаваныя за “знявагу кожны на 100 базавых велічынь (прыкладна 1 тыс. 200 долараў).

Каментаваць