Генезіс нацыі

Прэзентацыя кнігі Анатоля Астапенкі «Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе. Досвед беларускага нацыяналіста», прысвечаная генезісу беларускай нацыі і беларускага нацыяналізму, адбылася 8 чэрвеня ў Мінску.

Прэзентацыя кнігі Анатоля Астапенкі «Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе. Досвед беларускага нацыяналіста», прысвечаная генезісу беларускай нацыі і беларускага нацыяналізму, адбылася 8 чэрвеня ў Мінску.

У выданне, напісанае ў жанры гісторыка-філасофскай публіцыстыкі, увайшлі эсэ, знітаваныя беларускай нацыянальнай ідэяй (БНІ). Выданне з яўляецца першай на беларускай прасторы спробай разгледзець комплекс праблем, звязаных з БНІ на працягу тысячы гадоў існавання Беларусі і беларусаў — ад часоў Полацкага і Тураўскага княстваў да нашых дзён, выявіць гістарычныя постаці дзеячаў палітыкі і культуры, якія зрабілі ўклад у фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі.

Прысутнасць беларускай мовы, нацыянальная свядомасць і любоў да Бацькаўшчыны — вызначальныя рысы падыходу аўтара да БНІ. У яе падмурку, на думку аўтара, ляжыць хрысціянства.

Паводле слоў пісьменніка Васіля Якавенкі, поспех нацыі і яе развіццё — галоўная мэта кожнага этнасу. Але ўсе спробы беларускіх улад знайсці нацыянальную ідэю нічым не завяршыліся, сказаў пісьменнік.

Анатоль Астапенка, які для назвы твору выкарыстаў выраз Францыска Скарыны, адзначыў, што праца над кнігай доўжылася больш за 20 гадоў. «У гэтым выданні адлюстравана маё бачанне нацыянальнай ідэі і нацыяналізму, паміж якімі я стаўлю знак тоеснасці, бо яны адлюстроўваюць усходні і заходні погляды на адно і тое ж паняцце. Яго асэнсаванне я імкнуўся ахапіць у гістарычным і культурным ракурсах», — сказаў Астапенка. Сярод сучасных носьбітаў БНІ ў мастацтве ён назваў мастакоў Аляксея Марачкіна і Алеся Пушкіна, скульптара Алеся Шатэрніка.

Пісьменнік Уладзімір Дамашэвіч заявіў, што для масавага чытача трэба зрабіць папулярную версію кнігі значна меншага аб’ёму.

БелаПАН

Каментаваць