Гюнтэр Грас неўязны ў Ізраіль

Улады Ізраіля ўвялі забарону на ўезд у краіну для знакамітага нямецкага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Гюнтэра Граса.



Улады Ізраіля ўвялі забарону на ўезд у краіну для знакамітага нямецкага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Гюнтэра Граса.

На гэтым тыдні 84-гадовы Грас апублікаваў у адной з нямецкіх газет верш, у якім востра скрытыкаваў Ізраіль, абвінаваціўшы яго ў імкненні напасці на Іран, а таксама ва ўтойванні ад міжнароднай супольнасці праўды аб сваім ядзерным патэнцыяле. Верш выклікаў рэзкую рэакцыю ізраільскіх лідэраў, якія абвінавацілі пісьменніка ў антысемітызме, і вострую палеміку ў Нямеччыне ды іншых краінах. Сам Грас заявіў, што яго крытыка накіраваная не на саму дзяржаву Ізраіль, а на яго цяперашняе кіраўніцтва.
 
Міністр унутраных спраў Ізраіля Элі Ішай заявіў, што ўезд пісьменніку ў краіну будзе закрыты на падставе закона, які забараняе наведванне Ізраіля былым нацыстам. Гюнтэр Грас нядаўна ў аўтабіяграфічнай кнізе прызнаўся, што ў апошнія месяцы 2-й сусветнай вайны служыў у частках Вафэн-СС.

Паводле Радыё Свабода

Каментаваць