Глыбокае. Полацк. Крулеўшчына. Брэст

Глыбокае. Інвестыцыі па атласу

Адбылася прэзентацыя інвестыцыйнага атласу. Ён падрыхтаваны інфармацыйна-кансалтынгавай установай «Беларда». Па словах аднаго з аўтараў выдання Яраслава Берніковіча, дакумент адрасаваны для патэнцыйнага інвестара, ён распавядае пра рэгіён, яго плюсы, пераконвае інвестара, чаму грошы варта ўкладаць менавіта ў Глыбоцкі раён. Гэта таксама крок тутэйшых актывістаў насустрач мясцовай уладзе дзеля росквіту раёна, якога можна дасягнуць толькі сумеснай працай.

Глыбокае. Інвестыцыі па атласу

Адбылася прэзентацыя інвестыцыйнага атласу. Ён падрыхтаваны інфармацыйна-кансалтынгавай установай «Беларда». Па словах аднаго з аўтараў выдання Яраслава Берніковіча, дакумент адрасаваны для патэнцыйнага інвестара, ён распавядае пра рэгіён, яго плюсы, пераконвае інвестара, чаму грошы варта ўкладаць менавіта ў Глыбоцкі раён. Гэта таксама крок тутэйшых актывістаў насустрач мясцовай уладзе дзеля росквіту раёна, якога можна дасягнуць толькі сумеснай працай.

На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі Германіі, мэр польскага горада Муравана Госліна Томаш Лэнцкі, прадстаўнікі мясцовай улады, мясцовыя актывісты, прадстаўнікі прэсы. Атлас вельмі зацікавіў замежнікаў. Ім спадабаўся горад, яго гісторыя, тое, што тут захоўваецца яго гістарычная адметнасць.

Удзельнікі выказалі спадзяванні, што такія атласы будуць выдадзены і для іншых раёнаў рэгіёна.


Полацк. Спрэчкі за цэнтр Еўропы

Два гады таму, 31 мая 2008 года, каля паштамта ў Полацку быў урачыста адкрыты мемарыяльны знак, які пазначае месцазнаходжанне геаграфічнага цэнтра Еўропы. З гэтым не пагаджаюцца жыхары Глыбоччыны. І маюць рацыю. Паводле разлікаў беларускіх геадэзістаў, зробленых яшчэ ў 2000 годзе, цэнтральная кропка еўрапейскага кантыненту знаходзіцца ў вёсцы Івесь Глыбоцкага раёна. Ля аднайменнага возера раскінуўся невялікі сасновы гай. Пасярод яго ў свой час усталяваны геадэзічны знак, які пазначае разлічанае беларускімі геадэзістамі месцазнаходжанне геаграфічнага цэнтра Еўропы. Мясцовыя жыхары маюць надзею аднавіць справядлівасць, што дасць магчымасць развіццю турызму і эканамічнаму адраджэнню населенага пункта. У Глыбокім вельмі пашыранае меркаванне, што пераразлік быў «замоўлены» полацкай «вертыкаллю». Краязнаўца з Глыбокага Уладзімір Скрабатун лічыць, што гэта было валявое рашэнне кіраўніцтва Полацкага гарвыканкама: «Палачане забралі тое, што кепска ляжала. Вельмі дзіўна тое, што Цэнтр Еўропы апынуўся на цэнтральным праспекце, папросту насупраць гасцініцы».


Крулеўшчына. Змаганне за статус

Больш за 80 працэнтаў крулеўшчынскіх інтэрнэт-карыстальнікаў лічаць некарэктным называць сваё паселішча вёскай. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага па ініцыятыве мясцовай суполкі «ВКонтакте». Удзельнікам суполкі было прапанавана адказаць на пытанне: «Як правільна пісаць статус Крулеўшчыны на англійскай мове: town ці village?»

81 працэнт карыстальнікаў прагаласаваў за варыянт «town», бо колькасць насельніцтва і занятасць яго большасці ў транспартным і прамысловым сектары дазваляюць лічыць Крулеўшчыну гарадскім паселішчам»

Колькасць насельніцтва Крулеўшчыны на сённяшні дзень складае каля 2800 чалавек. Статуса гарадскога пасёлка, дзеля атрымання якога насельніцтва павінна быць не менш за 2000 чалавек, Крулеўшчына мае.


Брэст. Свет вачыма дзяцей

У Міжнародны дзень абароны правоў дзіцяці мясцовыя грамадскія і партыйныя актывісты зладзілі для падлеткаў імпрэзу. 17 дзяцей намалявалі на асфальце карціны, у якіх адлюстравалі сваё бачанне свету. Па заканчэнні конкурсу дзеці атрымалі прызы. Дарослыя — спецыяльныя буклеты з інфармацыяй аб правах дзіцяці. Мерапрыемства закончылася запусканнем паветраных змеяў.

Падрыхтаваў Язэп Палубятка

Каментаваць