Год кнігі. У Прыперным разбураюць бібліятэку і клуб

Бібліятэка і клуб ў вёсцы Прыпернае Глыбоцкага раёна будуць зачыненыя, а будынак знесены.

Такое рашэнне прынялі мясцовыя ўлады ў год, калі ў Глыбокім будзе праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. Вяскоўцы пратэстуюць супраць разбурэння бібліятэкі.

Раніцай 4 чэрвеня ў Прыпернае прыехала брыгада працоўных, якія пачалі разбураць будынак бібліятэкі. Гэта было нечаканасцю нават для бібліятэкаркі, якая яшчэ не паспела вывезці кнігі.



Бібліятэка і клуб ў вёсцы Прыпернае Глыбоцкага раёна будуць зачыненыя, а будынак знесены.

Такое рашэнне прынялі мясцовыя ўлады ў год, калі ў Глыбокім будзе праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. Вяскоўцы пратэстуюць супраць разбурэння бібліятэкі.

Раніцай 4 чэрвеня ў Прыпернае прыехала брыгада працоўных, якія пачалі разбураць будынак бібліятэкі. Гэта было нечаканасцю нават для бібліятэкаркі, якая яшчэ не паспела вывезці кнігі.


Журналіст Зміцер Лупач, які наведаў Прыпернае, пабачыў побач з бібліятэкай натоўп вяскоўцаў. Людзі абураліся, што іх пакідаюць без культурніцкай установы. Жанчыны бядуюць, што моладзі не будзе куды пайсці. Школу ў Прыперным ужо зачынілі, зараз не будзе бібліятэкі і клуба. Застаецца толькі піць гарэлку па завуголлях.



                 Жыхары Прыпернага, абураныя закрыццём бібліятэкі.

Прыехаў начальнік аддзела ідэалогіі Глыбоцкага райвыканкама Міхаіл Чарапкоўскі, які балатаваўся ў раённы савет па гэтай акрузе. Мясцовы жыхар прынёс перадвыбарчую ўлётку Чарапкоўскага, дзе было абяцанне адрамантаваць клуб і бібліятэку ў Прыперным. Чарапкоўскі ўзяў улётку ў чалавека і паклаў сабе ў кішэнь.
 



      Улётка Чарапкоўскага з мясцовых выбараў 2010 года, дзе чыноўнік абяцае адрамантаваць клуб і бібліятэку.

— Ну вы ж разумееце, няма грошай на рамонт, — кажа Чарапкоўскі. — Затое будзе вам бібліёбус [аўтобус-бібліятэка] кнігі прывозіць.

— А хто будзе таго бібліёбуса чакаць? — абурыліся вяскоўцы.

Старэнькі прыпяранін не вытрымаў і кажа: “Ай, што вы гэтага Чарапкоўскага слухаеце, ці сцяне кажы, ці яму.

Тым часам працоўныя, якія бурылі бібліятэку, з’ехалі. Працы прыпыненыя да таго моманту, калі будуць вывезеныя кнігі.

          Бібліятэка перад высяленнем

Карэспандэнт "Вестак" спрабаваў датэлефанавацца да розных глыбоцкіх чыноўнікаў. Датэлефанаваўся толькі да Міхала Чарапкоўскага, які заявіў, што будынак бібліятэкі знаходзіцца ў аварыйным стане. "Правалілася столь, праваліліся сцены. Калі б кагосьці прыціснула, быў бы няшчасны выпадак", — сказаў Чарапкоўскі і пасярод размовы адключыў тэлефон.

Памяшканне для бібліятэкі можна было б знайсці, арандаваўшы якую-небудзь пустую хату ў вёсцы. Некалькі год таму так зрабілі ў вёсцы Заборцы Докшыцкага раёна. Аднак глыбоцкія ўлады вырашылі не рабіць гэтага, а пакінуць жыхароў вёсак Прыпернае і Сарокі — пад трыста чалавек — без установаў культуры.


Кастусь Шыталь, westki.info

Фота Уладзіміра Скрабатуна

 

Каментаваць