Год з Лукашэнкам

На мінулым тыдні адбылася падзея, якую ўсе чакалі яшчэ з месяц таму. Лукашэнка выступіў з пасланнем да парламента і народа. На наступны дзень ён узяў удзел у святкаванні Дня Перамогі — 9 мая. Канцэптуальных рэчаў, аднак, мы ад яго не пачулі. Здаецца, у краіне пачаўся застой — як пры Брэжневе.



На мінулым тыдні адбылася падзея, якую ўсе чакалі яшчэ з месяц таму. Лукашэнка выступіў з пасланнем да парламента і народа. На наступны дзень ён узяў удзел у святкаванні Дня Перамогі — 9 мая. Канцэптуальных рэчаў, аднак, мы ад яго не пачулі. Здаецца, у краіне пачаўся застой — як пры Брэжневе.

У прынцыпе, аналітыкі не заўважылі ніякіх прынцыповых крокаў у пасланні. “Для таго, каб прадаць што-небудзь непатрэбнае, трэба спачатку набыць што-небудзь непатрэбнае. А ў нас грошаў няма, — казаў у мультфільме “Прастаквашына кот Матроскін. Тое ж самае і ў нас.

Лукашэнка заявіў, што ўрад проса вымушаны падымаць цэны. Паводле яго слоў, рост цэн можна спыніць элементарна хоць заўтра ці сёння, аднак “атрымаўся страшны разрыў у цэнах. Па некаторых пазіцыях розніца з Расіяй і Украінай складае восем разоў. Таму ўрад вымушаны падстройваць цэны. Беларускі кіраўнік упэўнены, што рост цэн абумоўлены не ўнутранымі прычынамі. “Галоўная прычына заключаецца ў тым, што ажыццяўляецца масавы вываз тавараў з краіны. Прычым усіх тавараў — і харчовых, і нехарчовых, — сказаў ён.

“Усе крычаць, што ў нас дарагі бензін. У нас 70–80 цэнтаў, у ЕС — да 1,5–2 еўра гатовы цэны на яго ўзнімаць… Выраўноўваць цэны давядзецца. Але мы робім гэта акуратна і асцярожна. Мы паволі рухаемся ў гэтым кірунку, — заявіў Лукашэнка.

Тое, што мы “павольна выраўноўваем цэны, — гэта, канешне, добра. Але хацелася б, каб павольна выраўноўваліся і заробкі. У выніку крызісу нашы людзі атрымоўваюць зараз долараў трыста (Лукашэнка толькі паставіў задачу выхад на дакрызісны ўзровень ў 500 долараў), у той час, калі ў Расіі менш чым за 800 долараў і працаваць ніхто не будзе.

У выніку Беларусь ператварылася для расіян у тое ж, ува што для беларусаў ператварыліся Літва і Польшча. Хто мае магчымасці — раз-пораз ездзіць туды. Там і харчы, і рэчы танней. Але чамусьці там ніхто не крычыць пра вываз тавараў. Яны атрымліваюць прыбытак — гэта стымул для развіцця вытворчасці. Чаму ж гэтага няма ў нас?

Лукашэнка, канешне, адзначыў, што высокія цэны ў свеце на харчаванне — гэта “шанс для нашых сялян і нашай дзяржавы. “Пры такой спрыяльнай знешняй кан’юнктуры і пры тых каласальных укладаннях у вёску наш АПК проста абавязаны сам у найбліжэйшай будучыні паказаць бліскучыя вынікі працы, — заявіў Лукашэнка. Дык чаму ж ён наракае на скупку сельгаспрадукцыі?

Між тым, каб “прадаць што-небудзь непатрэбнае, Лукашэнка заявіў, што Беларусь адмовіліся ад спісаў аб’ектаў, якія падлягаюць прыватызацыі. “І не таму, як некаторыя пісакі сёння пішуць, каб з-пад палы прадаць дзяржаўную ўласнасць. Мы заявілі аб тым, што апублікаванне загадзя спісаў прадпрыемстваў, якія прыватызуюцца, — гэта знявага работнікаў, якія працуюць на гэтых прадпрыемствах, — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, любое прадпрыемства можа быць прыватызава0нае. “Пытанне ў цане і ў выкананні інвестарам тых умоў, якія існуюць у Беларусі. Калі вам гэтыя ўмовы не падыходзяць — Бог з вамі, — заявіў прэзідэнт. Ён прывёў прыклад Мінскага аўтазавода.

Нядаўна, сказаў Лукашэнка, ён прачытаў у СМІ, што “адзін з дзеячаў у Расіі, ведучы перамовы пра акцыянаванне МАЗа, заявіў: Беларусь занадта вялікую цану заламала на перамовах. “Не падабаецца — не хадзі сюды. МАЗ сёння — паспяховае прадпрыемства, выдатна канкурыруе, мы не спяшаемся з прыватызацыяй МАЗа. Мы гатовыя прыватызаваць нават “Беларуськалій, рэнтабельнасць у якога 70–100 працэнтаў. Але гэта — пытанне цаны, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

То бок, прыходзь і забірай, але на нашых умовах. Але нашы ўмовы — гэта тады, калі ў любы момант можа быць уведзена “залатая акцыя, і ўсе вашы інвестыцыі пойдуць прахам. Ласкава просім, спадары інвестары!

А вось каму пашанцавала, дык гэта зэкам. Аляксандр Рыгоравіч пацвердзіў — амністыі быць. Ён даручыў ураду “аператыўна падрыхтаваць праект закона аб амністыі, якую мы зможам прымеркаваць да нашага галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці.

“Я ўжо аб гэтым гаварыў: дастойныя людзі пакутуюць у засценках, а нягоднікаў мы выпускаем — пад ціскам ці не пад ціскам, — заявіў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, пазбаўленне волі не заўсёды з’яўляецца адэкватнай мерай пакарання і выхавання. “Генеральнай пракуратуры, Следчаму камітэту неабходна дакладна прааналізаваць практыку прымянення такой меры стрымання, як зняволенне пад варту, — падкрэсліў ён. — Яна ў нас стала практычна татальнай. Навошта аддзяляць ад знешняга свету энергетычных, здольных людзей, калі яны ўчынілі правапарушэнні, якія не нясуць ніякай небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян?

“Вазьміце залог, падпіску [аб нявыездзе], але не кідайце чалавека на нары. Памятайце: толькі суд выносіць вердыкт. Але пры гэтым павінна быць гарантавана, што ён не ўцячэ і мы не будзем шалёныя грошы траціць, каб яго потым адшукаць, як у нас часта бывае, — сказаў беларускі кіраўнік.

“Трэба пераадолець абвінавачвальны ўхіл у дзейнасці нашых праваахоўнікаў, — лічыць ён.

Вось, хоць штосьці да яго дайшло. Пра гэта не адзін год кажуць праваабаронцы. Паглядзім, наколькі гэтае даручэнне было выканана. Дарэчы, “эканамічны злачынца, вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі, дагэтуль сядзіць за кратамі па абвінавачванню ў нясплаце падаткаў. Хаця за яго была сплачана ўся сума “эканамічнай шкоды, і аніякай небяспекі для грамадства ён не ўяўляе. І збягаць нікуды не збіраецца. Для гэтага ў яго былі ўсе магчымасці, але ён застаўся, і трапіў у турму.

Калі яго выпусцяць — тады я паверу Лукашэнку.

Вельмі непрыемна здзівілі нашы дэпутаты. Амаль усе іх пытанні зводзіліся да аднаго: “Дайце грошай!. Лукашэнку ўзгадалі нізкія заробкі дзяржаўных чыноўнікаў (тры разы нават не  “ха-ха-ха!, а “гы-гы-гы!), ільготы для вязняў фашысцкіх канцлагераў (а навошта іх было адмяняць?), і нават кампенсацыю савецкіх укладаў.

Ды адкуль грошы? Вам жа ясна паведамлена: “Для таго, каб прадаць што-небудзь непатрэбнае, трэба спачатку набыць што-небудзь непатрэбнае. А ў нас грошаў няма. “Нізкія заробкі чыноўнікаў параўнайце не з супрацоўнікамі банкаў, а з педагогамі. Кампенсацыя савецкіх укладаў — да Расіі, яна ж пераемніца СССР. Толькі вось для вязняў фашызму трэба было б увесці льготы, як і для “чарнобыльцаў.

Карацей, нялёгкае гэта было пасланне для Аляксандра Рыгоравіча.

Каментаваць