Гонкі на запрэжаных сабаках "Завіруха–2012"

У Валожыне ў загарадным клубе "Фестывальны" 28 студзеня 2012 года адбудуцца міжнародныя спаборніцтвы па ездавым спорце — гонкі на запрэжаных сабаках "Завіруха–2012". Пра гэта паведамляе сайт клуба "Фестывальны".

Арганізатары спаборніцтваў — Валожынскі райвыканкам, грамадскае аб'яднанне "Мінскі клуб паўночных ездавых сабак", загарадны клуб "Фестывальны".

У праграме спаборніцтваў — "скі-джорынг" (лыжнікі з адной і двума сабакамі), каюры (ад двух да шасці сабак) і эстафета.

Арганізатары рыхтуюць не толькі спартыўную, але і забаўляльную праграму для гледачоў.

Пачатак запланаваны на 12.00. Мяркуецца, што будуць удзельнічаць спартсмены не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Украіны і Прыбалтыкі.

"Завіруха–2011" адбылася ў Валожынскім раёне летась 29 студзеня.

Паводле www.rh.by
 
Каментаваць