Графіці ў падтрымку лідараў

У ноч на 23 лістапада на асфальце ў парку Дружбы Народаў, што ля плошчы Бангалор, і ў Кіеўскім скверы непадалёк ад кінатэатру “Кіеў з’явіліся надпісы з патрабаваннем свабоды для лідара “Маладога Фронту Змітра Дашкевіча і актывіста арганізацыі Эдуарда Лобава.

Такім чынам маладафронтаўцы выказалі сваю падтрымку зняволеным паплечнікам, і патрабаванне да ўладаў вызваліць палітвязняў.

Нагадаем, Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў знаходзяцца пад арыштам ужо больш за 11 месяцаў па сфабрыкаваным абвінавачванні ў хуліганстве.

Паводле прэс-службы МФ
 
Каментаваць