Гродна. Браслаў. Смаргонь. Ліда. Чашнікі. Віцебск.

Гродна. Свабоднае кіно

У мясцовым ТБШ у межах праграмы “Свабоднае кіно працягваюцца паказы дакументальных праваабарончых фільмаў. Гэтым разам гледачы пабачылі адну з лепшых скандынаўскіх стужак “Журналіст з Бірмы — рэпартаж з закрытай краіны (Burma VJ-Reporting From a Closed Country).

Гродна. Свабоднае кіно

У мясцовым ТБШ у межах праграмы “Свабоднае кіно працягваюцца паказы дакументальных праваабарончых фільмаў. Гэтым разам гледачы пабачылі адну з лепшых скандынаўскіх стужак “Журналіст з Бірмы — рэпартаж з закрытай краіны (Burma VJ-Reporting From a Closed Country).

Нягледзячы на рызыку трапіць у турму, журналісты, узброеныя невялікімі камерамі, здымаюць апошнія навіны ў закрытай для наведвання Бірме. Знятае відэа кантрабандай перапраўляецца праз мяжу і праз спадарожнік транслюецца на Бірму. 27-гадовы “Джошуа становіцца тактычным лідэрам групы рэпарцёраў у той час, калі будысцкія манахі распачалі масавае паўстанне ў верасні 2007 года. Замежным тэлерэпарцёрам забаронена працаваць у Бірме, таму толькі Джошуа і яго каманда здольныя паказаць гэтыя падзеі свету. Кіраўніцтва краіны ўсведамляе сілу кіно, і таму журналісты знаходзяцца ў прыцэле... За рызыку і ўзнагароды: прыз Ёрыса Івенса, прэмія “Movies that Matter, прэмія Amnesty.


Рамантык з Люцынкі

У памяшканні браслаўскага Музея традыцыйнай культуры адкрылася выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Рамантык з Люцынкі. Выставу арганізавалі Браслаўскае музейнае аб’яднанне, Музей традыцыйнай культуры і Фотаклуб “Мінск.


Смаргонь. Зноў голыя літаратары

Прэзентацыя нашумелага арт-праекта “Канец словаў для альманаха сучаснай беларускай культуры “pARTisan прайшла ў мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеі. На прэзентацыі прысутнічаў адзін з удзельнікаў праекта — паэт Андрэй Хадановіч, які прадстаў на календары ў вобразе антычнага ліпеня. Акрамя таго, Ігар Логвінаў прэзентаваў навінкі сучаснай беларускай літаратуры, якія пабачылі свет праз яго ўласнае выдавецтва. Падчас імпрэзы выступіў мінскі гурт “Босае сонца.


Ліда. Чарговая кніга

У канферэнц-зале цэнтральнай бібліятэкі Ліды прайшло пасяджэнне літаратурнага аб’яднання “Суквецце. Адначасова адбылася прэзентацыя чарговай кнігі гродзенскага пісьменніка Сяргея Астраўца “Каты Ёзафа Ратцынгера. Туды ўвайшлі апавяданні, эсэ, нарысы, што датычаць Гродна. Паспрыяла выданню віленская кнігарня “Наша Ніва і тамтэйшы Інстытут Беларускасці.


Чашнікі. Супраць гвалту

17 лістапада ў Чашніках (Віцебская вобласць) адбылося грамадскае абмеркаванне комплекснага падыходу да папярэджання гвалту з дзяцей і аказання дапамогі пацярпелым дзецям, прысвечанае 20-годдзю Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці. Арганізатарамі абмеркавання выступілі міжнародная грамадская арганізацыя “Разуменне і камісія па справах непаўналетніх Чашніцкага райвыканкама.

Стратэгія будзе прэзентаваная 21–23 красавіка 2010 года ў Мінску на I Нацыянальнай канферэнцыі “Бяспечная Беларусь для дзяцей.

Сярод асноўных элементаў стратэгіі: выяўленне выпадкаў гвалту і паведамленне пра іх кампетэнтным органам, спыненне такіх выпадкаў у адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама рэабілітацыю пацярпелых дзяцей. Паводле апошніх звестак органаў МУС, у краіне ў 2007 годзе было зарэгістравана 191 злачынства супраць дзяцей.

Мерапрыемства праводзілася ў межах праекта “Грамадскае абмеркаванне комплекснага падыходу да прадухілення насілля над дзецьмі, якое базуецца на правах дзіцяці, падтрыманага праграмай малых грантаў пасольства ЗША ў Беларусі.


Віцебск. Працуюць фантаны

У Віцебску на абноўленай пасля рэканструкцыі плошчы Перамогі пачалі працаваць фантаны. Два святломузычныя і два святлодынамічныя фантаны, якія ўпершыню з’явіліся ў абласным цэнтры, былі ўключаны і прайшлі тэхнічныя выпрабаванні ў мінулую суботу. І вось ужо некалькі дзён на самай вялікай у Беларусі плошчы, якая займае тэрыторыю звыш 72 тысяч квадратных метраў, збіраецца шмат гараджан. Асабліва шматлюдна тут па вечарах, калі ў фантанаў уключаецца падсветка.

Рэканструкцыя плошчы Перамогі будзе прадоўжана. На другім этапе работы будуць праводзіцца ў гістарычнай частцы плошчы, дзе знаходзіцца манумент у гонар воінаў, партызан і падпольшчыкаў “Тры штыкі. Акрамя таго, будуць добраўпарадкаваныя парк Калініна і набярэжная Заходняй Дзвіны ад моста Блахіна да Кіраўскага моста.

Урачыстае адкрыццё плошчы мясцовыя ўлады плануюць на пачатак мая наступнага года, яно будзе прымеркавана да 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Чакаецца, што вясной у фантанаў на плошчы Перамогі з’явіцца не толькі светлавое, але і гукавое афармленне.

Каментаваць