Гродна. Эпідэміёлагі зачынілі "Еўраопт"

Гіпермаркет "Еўраопт" каля чыгуначнага вакзала, які адкрыў свае дзверы для пакупнікоў 30 снежня 2011 года, праз тыдзень па рашэнні эпідэміёлагаў прыпыніў сваю працу.

Як пракаментавала "Твайму Стылю" сітуацыю галоўны ўрач Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Зоя Кулеша, у новай краме перад адкрыццём недастаткова якасна была праведзена ўборка памяшканняў. Таму было вынесена прадпісанне пра выпраўленне парушэнняў. Крама была зачынены 6 студзеня.

Як толькі ўсе недахопы будуць выпраўленыя, крама адновіць сваю працу.

Гіпермаркет сапраўды адкрывалі ў спешцы. Шыльда з назвай крамы з’явілася толькі ў дзень адкрыцця, якое па тэхнічных чынніках адклалі на некалькі гадзін. Калі ж гандаль пачаўся, першыя пакупнікі звярнулі ўвагу на вялікую колькасць будаўнічага пылу на падлозе.

Паводле “Блог Гродно s13
 
Каментаваць