Гродна. Музей — і днём, і ноччу каля Старога замка

35 гадоў таму ў міжнародным календары падзеяў з’явілася новае свята — Міжнародны дзень музея. І ўжо з 1978 года яго адзначалі больш чым у 150 краінах.


Прынята лічыць, што праз музеі грамадства выказвае сваё стаўленне да гісторыка-культурнай спадчыны, і з гэтым цяжка не пагадзіцца. Збіраючы і захоўваючы помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, музеі вядуць вялікую навукова-асветную і адукацыйна-выхаваўчую працу.



35 гадоў таму ў міжнародным календары падзеяў з’явілася новае свята — Міжнародны дзень музея. І ўжо з 1978 года яго адзначалі больш чым у 150 краінах.


Прынята лічыць, што праз музеі грамадства выказвае сваё стаўленне да гісторыка-культурнай спадчыны, і з гэтым цяжка не пагадзіцца. Збіраючы і захоўваючы помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, музеі вядуць вялікую навукова-асветную і адукацыйна-выхаваўчую працу.


У гэтым годзе дзень музеяў адзначае сваё 35-годзе і мае, як і ў іншыя гады, сваю асаблівую тэму. Зараз гэта — Музеі ў свеце, які змяняецца. Новыя выклікі, новае натхненне.
 

Ва ўсім свеце таксама адзначаюць «Ноч музеяў». Яна няўмысна прымеркавана да Міжнароднага дня музея і ўпершыню прайшла ў Берліне ў 1997 годзе ды спачатку мела назву «Вясна музеяў». У 2001 годзе ў ёй удзельнічалі ўжо 39 краін, а ў 2005 годзе яна набыла новую назву «Ноч музеяў».


У гэтым годзе, як кажуць расійскія інфармацыйныя агенцтвы, кожны дзясяты расіянін правёў гэтую ноч у музеі. Толькі ў Маскве ў акцыі прыняла ўдзел каля 750 тысяч чалавек. У нас усё было трохі больш сціпла. Аднак галоўны музей горада падрыхтаваў праграму, прымеркаваную як да Міжнароднага дня музеяў, так і да культурніцкай акцыі «Ноч музеяў».

 
Удзень праграма была бясплатная, ноччу трэбы было заплаціць 35 тысяч беларускіх рублёў за ўваход. Нагадаю, што ва ўсім свеце ў гэты час уваход у музеі бясплатны. Нават па гарадзенскім меркаванням, дзённая праграма была дастаткова сціплай.


Каля Старога замка выступалі прадстаўнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі «Гарадзенскі Двузуб», а таксама наведвальнікаў забаўлялі гродзенскія лучнікі. На працягу дня можна было бясплатна пастраляць з сапраўдных сярэднявечных лукаў, клапатлівыя лучнікі навучалі жадаючых прамудрасцям сваёй справы.


                      Падчас гульні «Скандынаўскі карагод»
 

Трохі далей можна было назіраць паказальныя баі ваяроў ХІІІ стагоддзя. Таксама кожны жадаючы мог паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях і навучыцца танцам таго часу ды сфатаграфавацца з рыцарам на памяць.


                             Усмешка загадкавая, сярэднявечная


                                Можна прымераць даспехі
 

Уваход у музеі ў суботу быў вольны. Па-сутнасці, любы еўрапейскі больш-менш вялікі горад з багатай гісторыяй прапануе такую забаўляльную праграму амаль што на кожныя выходныя.


Паводле сайта “Твой стыль
Фота Янкі Лялевіча

Каментаваць