Гродзенскі святар абвінавачваецца ў непадпарадкаванні службовым асобам з-за адмовы ад праходжання дактыласкапіі

12 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна будзе слухацца адміністрацыйная справа па абвінавачанні Мікалая Гайдука, іерэя гродзенскага храма Адсячэння галавы Хрысціцеля Іаана, у непадпарадкаванні службовым асобам.

Падставай для распачынання адміністрацыйнай справы стала адмова святара прайсці працэдуру дактыласкапіі, паведамляе праваабарончы сайт http://spring96.org.

Як зазначаюць праваабаронцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў усё больш актыўна практыкуюць абыход кватэр грамадзян, якія не пажадалі з'явіцца ў аддзяленне міліцыі для праходжання дактыласкапічнай працэдуры. Ім прапаноўваюць здаць адпячаткі пальцаў дома.

"Закранула гэта тэндэнцыя і праваслаўных святароў. Некаторыя з іх адмаўляюцца прайсці гэту працэдуру, іншыя — пагаджаюцца. У самой епархіі адназначнага стаўлення да такой прымусовай дактыласкапіі няма", — паведамляе праваабарончы рэсурс.

Апынуўшыся ў такой сітуацыі, айцец Мікалай не пажадаў здаваць адпячаткі пальцаў па ідэйных меркаваннях. Святар таксама не згодны з трактоўкай таго, што здарылася, у міліцэйскім пратаколе. Ён заяўляе, што ніякага супрацьдзеяння работнікам міліцыі не аказваў, і мае намер даказаць гэта ў судзе.

30 сакавіка 2012 года сінод Беларускай праваслаўнай царквы зрабіў заяву "Аб практыцы выкарыстання новых сродкаў ідэнтыфікацыі грамадзян", у якой зазначаецца: "Сістэма апазнавання і кантролю, што ўкараняецца, не заўсёды адпавядае патрабаванням недатыкальнасці і бяспекі асабістага жыцця чалавека, аховы яго гонару і годнасці, прадухілення злачыннасці".

БелаПАН
 
Каментаваць