Грошы на школу знайшліся

Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт выдаткуе суму ў памеры 57,6 мільёна рублёў на рамонт даха школы № 26.

Рамонтныя працы будуць выкананы да 1 верасня 2010 года. Такі адказ атрымаў грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі ад намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Фёдара Міхеенкі.

У лісце сказана, што яшчэ ў 2009 годзе спецыялісты аддзела адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна сумесна з адміністрацыяй школы пры правядзенні планавага вясенняга агляду школы вызначылі неабходнасць у рамонце даха СШ № 26, але ў сувязі з адсутнасцю запланаваных бюджэтных сродкаў у жніўні 2009 года за кошт пазабюджэтных сродкаў быў здзейснены частковы рамонт даха, у месцах зацякання дажджавой вады. Працы па рамонту даху былі ўключаны ў план рамонтных работ на 2010 год.

Аляксей Паўлоўскі лічыць, што калі б не калектыўны зварот бацькоў з нагоды гэтай праблемы, то невядома, калі б мясцовыя ўлады адрамантавалі школьны дах.

«Я вельмі часта атрымліваю розныя адказы ад прадстаўнікоў мясцовай улады, — гаворыць Аляксей Паўлоўскі. — Там, дзе людзі іх вымушаюць нешта зрабіць, яны робяць выгляд, што ўсё робіцца і без нас, а ўлада і так ведае, што трэба рабіць, і клапоціцца пра нас».

Справа ў тым, што месяц таму 20 бацькоў школы № 26 звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з адкрытым лістом. У лісце бацькі патрабавалі вырашыць праблему з рамонтам сярэдняй школы, у якой вучацца іх дзеці. У выпадку невыкання іх патрабавання яны адмаўляліся ісці на выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў.

Каментаваць