Грошы з’елі мышы

Пенсіянерка вёскі Хадзявічы Слонімскага раёна нечакана засталася без грошай, што хавала ў шафе.

Не, да бабулі не прыходзілі злодзеі, і гэта не крызіс пакінуў старую без сродкаў на пахаванне. Паўтары мільёны беларускіх рублёў з’елі мышы.

Грошы жанчына трымала ў кішэні вопраткі, якая вісела ў шафе. Дзверы шафы заўсёды былі прыадчынены. Туды залезлі мышы і непрыкметна пачалі грызці беларускія рублі. Відаць, ім яны падаліся такімі смачнымі, што праз пэўны час гаспадыня замест грошай у кішэні знайшла толькі дробненькія паперкі. Гэтыя паперкі вясковай жанчыне давялося выкінуць на сметнік, бо ніякі банк іх ужо не абмяняе.
 
Каментаваць