Грудное кармленне як нагода для адкрытай сустрэчы

У Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтру адбылася адкрытая сустрэча грамадскасці з прадстаўнікамі гэтай медычнай установы. Нагодай стаў адкрыты ліст, які быў складзены гарадской ініцыятывай «Група падтрымкі груднога гадавання ў Гродна». Ліст сабраў 159 подпісаў. Усе падпісанты былі  дзіўным чынам запрошаны на сустрэчу!
 



У Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтру адбылася адкрытая сустрэча грамадскасці з прадстаўнікамі гэтай медычнай установы. Нагодай стаў адкрыты ліст, які быў складзены гарадской ініцыятывай «Група падтрымкі груднога гадавання ў Гродна». Ліст сабраў 159 подпісаў. Усе падпісанты былі  дзіўным чынам запрошаны на сустрэчу!
 
Ініцыятарцы Ганне Кузняцовай прыйшоў адказ-запрашэнне на разгляд «вашага калектыўнага звароту па пытаннях груднога кармлення». Аднак па законе «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» пісьмовыя адказы на пісьмовыя звароты павінны быць абгрунтаванымі і матываванымі (пры неабходнасці — са спасылкамі на нормы актаў заканадаўства), утрымліваць канкрэтныя фармулёўкі, якія аспрэчваюць або  пацвярджаюць довады заяўнікаў. Менавіта такі ліст  адміністрацыя перынатальнага цэнтру паабяцала даслаць ужо пасля сустрэчы, падводзячы яе вынікі.
 
Нагадаю, што стварэнне груп падтрымкі груднога гадавання ў кожным горадзе з'яўляецца ініцыятывай Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Дзіцячага фонду Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ЮНІСЕФ), якія лічаць неабходным і важным перадачу вопыту груднога гадавання не праз медыцынскага работніка, але праз мам-аднагодак ці жанчын,  якія яшчэ кормяць грудзьмі. Падобныя групы існуюць  больш чым у 60-ці краінах свету. У тым ліку і ў нашым горадзе.

У актавай залі цэнтру сабраліся хіба што не ўсе прадстаўнікі аддзяленняў перынатальнага цэнтру і каля 30 маладых і будучых мам,  сярод якіх таксама былі і ўрачы, і медсёстры, і практыкуючыя псіхолагі.  Нягледзячы на адмоўнае стаўленне да прысутнасці на адкрытым паседжанні журналістаў, сустрэча праходзіла ў добрай і прыязнай атмасферы, аднак пра яе высновы казаць яшчэ вельмі рана.
 
Намесніца галоўнага ўрача Кеда Людміла Мікалаеўна запэўніла, што ўсе заўвагі ды прапановы адміністрацыя разгледзіць і паспрабуе вырашыць. А заўваг было дастаткова шмат.
 
Па-першае, на сайце абласнога клінічнага перынатальнага цэнтру даецца супярэчлівая інфармацыя наконт рэкамендацыяў ВОЗ і прынцыпаў паспяховага груднога гадавання… Чаму гэта так важна? Перынатальны цэнтр — гэта афіцыйная медыцынская ўстанова, якой давяраюць і лагічна, калі інфармацыя на яе афіцыйнай старонцы ў інтэрнэце павінна адпавядаць сучаснасці. Аднак так не адбываецца. Напрыклад, маладымі бацькамі было заўважана, што  ў розных раздзелах  даецца розная інфармацыя, якая можа заблытаць будучую маці,  для якой нараджэнне першага дзіцяці — яшчэ не пазнаны вопыт.
 
Па-другое, цікавіла прысутных і дзіўныя рэкамендацыі наконт пустышкі. Вось, напрыклад, у  пункце 13  памяткі па дагляду за новароджанымі, якая змешчана на сайце, складальнік заклікае «прывучаць да пустышку дзіця з месячнага ўзросту», хаця такі міжнародны дакумент, як  «10 крокаў СААЗ» кажа: «не даваць дзецям, якіх кормяць грудзьмі, сосак або пустышак».
 
Канешне, ніякіх пустышак не павінна быць, запэўнілі педыятры прысутных, але заўважылі, што ў радзільні яны даюць  пустышкі траўмаваным дзецям, са слабым смактальным рэфлексам, дзеткам з нейкімі сківічнымі дэфектамі.
 
А пра тое, чаму  ж на сайце даецца інфармацыя, якая не адпавядае рэчаіснасці, загадчыца кафедры педыятрыі  Парамонава Нэллі Сяргееўна красамоўна адказала: «Меней правілы чытай, а лепш глядзі на жыццё», тым самым дэкларуючы індывідуальны падыход да кожнага немаўля.
 
Аднак у жыцці гэты індывідуальны падыход, на жаль, не працуе. Што імкнуліся і данесці  маладыя і будучыя мамы на сустрэчы, распавядаючы пра ўмовы ў радзільных палатах, і пра тое, што такое важкае першае прыкладанне немаўля да грудзі матулі выконваецца ў радзільні досыць фармальна, што  не адпавядае клінічным  пратаколам вядзення фізіялагічных родаў. Аднак, нягледзячы на праблемы з сястрынскім персаналам, перынатальны цэнтр, па словах урачоў, імкнецца зрабіць усё для наладжвання  груднога гадавання немаўля і камфортнага знаходжання маці і дзіцяці. Напрыклад, пасля рамонта  у кожнай палаце  ляжыць усяго тры жанчыны. Разам з дзецьмі! Наш перынатальны цэнтр перайшоў на сумеснае знаходжанне.

Пытанне ж, што рабіць з грудным кармленнем, калі ўсе без выключэння з прысутных прыйшлі  да высновы, што яно вельмі важнае для немаўлят і для саміх жанчын, так і засталося адкрытым. Куды звяртацца жанчыне, калі яна мае праблемы ў гэтай сферы?
 
У Мінску горадзе існуюць адмысловыя кансультанты, а вось у абласной радзільні такіх прафісаяналаў няма. Гэта вельмі непакоіць маладых мам. Дактары паабяцалі неяк паўплываць на гэтую праблему, а пакуль параілі звяртацца па любых пытаннях у прафесарскі кансультацыйны цэнтр, што, як аказалася, функцыянуе пры Гродзенскім медыцынскім універсітэце.

Паводле сайта “Твой стыль

 

Каментаваць