Групы самадапамогі

У Цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва двух раёнаў Гомеля пачалі працу групы самадапамогі пажылых людзей.

Праца з пенсіянерамі праводзіцца абласным грамадскім аб’яднаннем "Сацыяльныя праекты" ў партнёрстве з германскай няўрадавай арганізацыяй "Нямецка-рускі абмен" і пры падтрымцы берлінскага фонду "Памяць, адказнасць і будучыня".

Як паведаміла дырэктар ГА "Сацыяльныя праекты" Ніна Кекух, гомельскія групы самадапамогі пажылых людзей — першыя ў Беларусі. "Калі коратка ахарактарызаваць такую форму аб’яднання пенсіянераў, то гэта — гутарковы кружок з удзелам пэўнай колькасці людзей, — патлумачыла Кекух. — Група самадапамогі самастойна вызначае тэматыку сваёй дзейнасці, ад сябраў жа патрабуецца актыўнае і бесперапыннае супрацоўніцтва. Кіраўніцтвам груп самадапамогі не займаюцца спецыялісты, яе ўдзельнікі сустракаюцца рэгулярна ў абумоўленыя тэрміны".

Мэты кружкоў — дапамагчы самім сабе, знаходзячыся сярод людзей з аналагічнымі праблемамі. Вынікам дзейнасці груп самадапамогі становіцца аказанне ўзаемнай падтрымкі пры пераадоленні цяжкасцяў, пазбаўленне ад стану сацыяльнай ізаляцыі і страхаў, а таксама ўпэўненыя зносіны з людзьмі-прафесіяналамі (напрыклад, з дактарамі). Групы самадапамогі заснаваныя на прынцыпах добраахвотнага ўдзелу, роўных правоў кожнага, канфідэнцыйнасці.

Гурткі карыстаюцца папулярнасцю, асабліва сярод пажылых людзей Цэнтральнага раёна Гомеля. У мясцовым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання працуюць ужо дзве групы самадапамогі. Пенсіянеры актыўна абмяркоўваюць такія тэмы, як "Пераадоленне стану адзіноты праз вольны час", захапленні ў пажылым узросце, паталогіі памяці, праблемы бацькоў і дзяцей.

Алена Германовіч, БелаПАН

Каментаваць