Хальцапфель працэсы па 19 снежня ЕС лічыць палітычнымі

12 мая Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі. Еўрадэпутаты асудзілі прысуды ўдзельнікам пратэстаў 19 снежня і заклікалі ў адказ увесці кропкавыя эканамічныя санкцыі супраць дзяржаўных прадпрыемстваў.  Часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі Жан Эрык Хальцапфель на сустрэчы з беларускімі журналістамі заявіў, што Еўрасаюз будзе ацэньваць сітуацыю ў Беларусі пасля заканчэння ўсіх судовых пасяджэнняў па справах аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.

Еўрадэпутаты асудзілі судовыя працэсы над экс-кандыдатамі ў прэзідэнты і ўдзельнікамі маніфестацыі, грубае парушэнне свабоды сходаў, працэсы супраць незалежных газетаў, дэпартацыю з Беларусі замежных праваабаронцаў. Спадар Хальцапфель зазначыў, што  Еўрасаюз уважліва сочыць за ходам судовых працэсаў і лічыць іх палітычна матываванымі.

Дыпламат паведаміў, што ён наведваў судовае паседжанне па справе Андрэя Саннікава і быў шакаваны, калі пабачыў экс-кандыдата ў прэзыдэнты за кратамі. 

Хальцапфель выказаў занепакоенасць сітуацыяй, што склалася ў беларускай прэсе, у прыватнасці пагрозай закрыцця газет "Народная воля" і "Наша ніва" і абвінавачаннем гродзенскаму журналісту Андрэю Пачобуту. Часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі ацаніў сітуацыю са свабодай СМІ як “нядобрую. Ён сказаў, што гэта разглядаецца як частка агульнай палітычнай сітуацыі. Таму праблема са свабодаю СМІ таксама ёсць нагодаю для прыняцця санкцый.

Часовы павераны  ў справах ЕС у Беларусі Жан Эрык Хальцапфель зазначыў, што распаўсюджаная беларускімі дзяржаўнымі тэлеканаламі інфармацыя аб тым, што паслы ЕС праігнаравалі цырымонію ўскладання кветак да помніка на плошчы Перамогі 9 мая, не адпавядае рэчаіснасці. Спадар Хальцапфель падкрэсліў, што прадстаўнікі ўладаў папросту не запрасілі дыпламатаў на цырымонію. Знак павагі яны выказалі на наступны дзень — 10 мая ўсклалі кветкі да абеліска на плошчы Перамогі.

Каментаваць