“Галоўныя пытанні” ў снежні

У верасні 2015 года Лятучы ўніверсітэт распачаў універсітэцкі год  новай серыяй публічных лекцый пад агульнай назвай “Галоўнае пытанне”.



eurobelarus.info


Штотыдзень, па серадах Лятучы ўніверсітэт ладзіць сустрэчы з беларускімі інтэлектуаламі, навукоўцамі, культурнымі дзеячамі, каб разам з імі разважаць над самымі рознымі гуманітарнымі, сацыяльнымі і культурнымі праблемамі. Свае “галоўныя пытанні” ужо разгортвалі перад слухачамі Уладзімір Мацкевіч, Алесь Смалянчук, Ігар Бабкоў, Таццяна Вадалажская, Алесь Разанаў, Вячаслаў Бабровіч, Аксана Шэлест, Алег Дзярновіч, Міхал Анемпадыстаў.

У снежні Вас чакаюць адкрытыя лекцыі:

2 снежня. Міхась Баярын: “Крытыка эмацыйнага розуму”.

9 снежня. Святлана Карасёва: “Рэлігійнасць у Беларусі: ад канцэпцый да дадзеных”

16 снежня. Ірына Махоўская: “Біяграфія: паміж жыццём і расказам пра жыццё. Як паразумецца з мінулым?” (тэма папярэдняя, магчымыя ўдакладненні).

Лекцыі адбываюцца па серадах, пачатак а 18.30.

Хоць лекцыі і адкрытыя, але патрабуюць папярэдняй рэгістрацыі. Гэта можна зрабіць, запоўніўшы ЗАЯЎКУ альбо напісаўшы ліст нашаму каардынатару. Больш падрабязную інфармацыю пра лекцыі — расклад, тэмы, умовы ўдзелу — шукайце на сайце: www.fly-uni.org.

Падпісацца на рассылку анонсаў, задаць пытанні, удакладніць дэталі можна таксама ў каардынатара Лятучага ўніверсітэта: flyuniby@gmail.com; +375297422040 (Юлія). У тэме ліста просьба пазначаць назву серыі “Галоўнае пытанне”.

Каментаваць