Гарадзенец абскардзіць адмову чыноўнікаў дэмантаваць помнік Леніну

Гарадзенец Юрый Пучко стварыў петыцыю, ў якой даводзіць пра неабходнасць дэмантажу помніка Леніну ў абласным цэнтры. Зварот падтрымала больш як 800 чалавек, аднак чыноўнікі не згаджаюцца з меркаваннем грамадзян.

Помнік Леніну аўтарства скульптара Заіра Азгура стаіць на аднайменным пляцы ў Гародні. Гарадзенец Юрый Пучко стварыў петыцыю, ў якой абгрунтаваў сваю пазіцыю, што асоба Леніна не мае нічога агульнага з Беларускай дзяржавай. Больш за тое, у цэнтры еўрапейскага горада можа стаяць помнік слынным беларускім дзеячам культуры, палітыкі, эканомікі ці вайсковай справы. Падтрымала Юрыя ў петыцыі больш як 800 чалавек. Але вось пісьмовы адказ, які атрымаў аўтар петыцыі, не ўтрымлівае аргументаванага тлумачэння. Чыноўніца Зоя Кулеша, чый подпіс стаіць на адказе, не згадзілася з прапановай амаль тысячы грамадзян. 

 — Не патлумачылі сваёй пазіцыі: чаму яны з гэтым не згодныя. Прыводзяць кароткі гістарычны нарыс, што яго паставілі у 87-м годзе, да 70-й гадавіны рэвалюцыі. Я не бачу ў гэтым нейкіх аргументаў даць мне адмоўны адказ. І другі момант: калі яны спасылаюцца на тапанімічную камісію, дык у адпаведнасці з законам аб звароце грамадзян, яны мелі накіраваць мой зварот у адпаведны орган, калі яны не ў стане яго вырашыць. Адказам я не задаволены, мне здаецца, што гэта — чарговая адпіска, — мяркуе аўтар петыцыі.

Цяпер Юрый Пучко стварыў другую петыцыю, у якой патрабуе адказаць па сутнасці, згодна з патрабаваннямі заканадаўства. Ужо 20-га чэрвеня новая петыцыя будзе пераслана ў Гарадзенскі выканаўчы камітэт. Тады гарадзенцы даведаюцца, ці ёсць здаровая аргументацыя для захавання помніка камуністычнай улады ў Гародні, і ці звязана гэта з асабістымі ідэалагічнымі схільнасцямі чыноўніцы.

Паводле Якуба Сушчынскага, Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць