Харэўскі: Смерць Арыны Вячоркі — гэта непапраўная страта

Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі ведаў Арыну Вячорку ад пачатку беларускага Адраджэння, з часоў "Спеўна-драматычнай Майстроўні".



Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі ведаў Арыну Вячорку ад пачатку беларускага Адраджэння, з часоў "Спеўна-драматычнай Майстроўні".


Па яго словах, беларускі рух зазнаў вялізную страту.
 
Харэўскі: "Я ведаў Арыну амаль тры дзясяткі гадоў, калі мы разам хадзілі ў "Майстроўню". Я цудоўна памятаю яе як выдатную спявачку, актывістку, як чалавека няўрымслівага і іранічнага. Я памятаю, як Вячоркі прынеслі свайго першынца, Радусю, на "Майстроўню" і на раялі яе перапеляноўвалі. І з тых часоў нашыя сяброўскія повязі ніколі не перапыняліся... Непапраўная страта! Не кажучы ўжо пра яе ініцыятывы з моладдзю, з дзецьмі, якімі яна займалася, з Рыцарскім клубам. Непапраўная страта..."
 
На думку Харэўскага, найбольш адчувальнай гэтая страта будзе акурат для тых праектаў, якімі Арына Вячорка займалася апошнім часам — Рыцарскага клуба ды іншых падобных ініцыятываў.

Еўрарадыё 
 

Каментаваць