Харватыя: распачаўся рэферэндум аб далучэнні да ЕЗ

Вынікі рэферэндуму аб далучэнні Харватыі да Еўразвязу аналітыкі называюць непрадказальнымі. Паводле апошніх даследаванняў, каля 50–55 % харватаў хочуць уступлення Харватыі ў Еўразвяз.



Вынікі рэферэндуму аб далучэнні Харватыі да Еўразвязу аналітыкі называюць непрадказальнымі. Паводле апошніх даследаванняў, каля 50–55 % харватаў хочуць уступлення Харватыі ў Еўразвяз.

Асабліва шмат скептыкаў жыве ў сельскай мясцовасці. Шмат якія праціўнікі далучэння да Еўразвязу выступаюць супраць якога-кольвек аб’яднання, спасылаючыся на няўдалы досвед Югаславіі – у тыя часы значная частка даходаў Харватыі размяркоўвалася дзеля дапамогі бяднейшым рэгіёнам, што ўваходзілі ў склад Югаславіі. Цяпер частка харватаў апасаецца экспансіі замежнага капіталу.

Тым часам за ўступленне ў Еўразвяз выказваюцца прадстаўнікі палітычнае эліты. Праеўрапейскі прэм’ер-міністр Зоран Міланавіч падчас дэбатаў заявіў, што ўступленне ў ЕЗ для краіны “не цудоўная перспектыва, аднак лепшага варыянту ў Харватыі няма. Міністр замежных справаў Вэсна Пусіч назвала рэферэндум “пытаннем жыцця і смерці – паводле некаторых аналітыкаў, правал інтэграцыйнай ініцыятывы прывядзе да падзення крэдытных рэйтынгаў Харватыі, адтоку інвестыцыяў і змяншэння колькасці працоўных месцаў. Апошнія два гады краіна перажывае глыбокі эканамічны крызіс, а ВУП на душу насельніцтва складае 61 % ад сярэдняга паказчыка для краінаў Еўразвязу.

Калі харваты прагаласуюць за ўступленне ў Еўразвяз, краіна можа зрабіцца паўнапраўным сябрам аб’яднання ў ліпені 2013 г. Дагэтуль з экс-югаслаўскіх рэспублік у Еўразвяз уступіла толькі Славенія – у 2004 г.


belsat.eu

Каментаваць