Генпракуратура абвяргае словы ўладальнікаў «Поедим поедим»

Генеральная пракуратура ў адказ на зварот Дзяніса Івашын паведаміла, што «пісьмо СТАА "БелРэстІнвест" ад 13.11.2012 г. №110 аб намеры рэалізаваць мерапрыемствы пра праекціраванні і пабудове мемарыяльнага комплексу не паступала».

У адказе таксама адзначана, што такога кшалту пытанні не ўваходзяць кампетэнцыю Генпракуратуры.

Раней аналагічны адказ паступіў ад Міністэрства культуры.

Такім чынам, «маем дакументальна пацверджаныя доказы ад двух дзяржаўных ведамстваў, што ўласнікі рэстарацыі й іхныя падначаленыя спрабавалі наўмысна дэзінфармаваць грамадзянскую супольнасць Беларусі дзеля надання сабе хоць нейкіх аргументаў падчас меркаваных «перамоваў».

Ніякага звароту не было, як і прапановаў пра мемарыялізацыю Курапатаў і выдзялення адной з пабудоваў для арганізацыі музею. Усё гэта выкрывае падступнасць, цынізм і блюзнерства тых, хто абараняе рэстарацыю ля расстрэльных ямінаў», заключае Дзяніс Івашын.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць