Гістарычны цэнтр Мінска збіраюцца забудоўваць?

Намеснік кіраўніка Мінбудархітэктуры хоча забудаваць гістарычны цэнтр Мінска.


Намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч у эфіры тэлеканала "Беларусь-1" распавёў пра планы па забудове гістарычнага цэнтра Мінска. «Горад — гэта дынамічнае асяроддзе, і, вядома, новыя аб'екты абавязаны з'яўляцца ў цэнтры, і нават у гістарычным цэнтры», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, «нельга абмяжоўвацца толькі захаванасцю старога». Праўда, магчымасць «гарманічна ўпісаць аб'ект у тое, што было створана да нас», усё яшчэ застаецца пад пытаннем.

Таксама, адзначыў намеснік міністра, у Мінску могуць з'явіцца не менш за шэсць новых пешаходных вуліц. Паводле яго слоў, такія вуліцы запланаваны ў новых буйных мікрараёнах беларускай сталіцы.

Паводле telegraf.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць