Генпракуратура Украіны сцвярджае, што Януковіч не пакідаў тэрыторыі краіны

Намеснік генеральнага пракурора Украіны Мікола Галамша абверг распаўсюджаную расійскімі СМІ інфармацыю пра тое, што Віктар Януковіч знаходзіцца ў Маскве.



Як паведаміў журналістам Галамша, па інфармацыі Службы бяспекі і Міністэрства ўнутраных справаў Украіны, Януковіч не выязджаў за межы краіны. Яго пошукамі цяпер займаюцца СБУ і МУС, да таго ж  Януковіч абвешчаны ў міжнародны вышук.

Таксама сёння прагучала заява Арсена Авакова, які часова выконвае абавязкі кіраўніка МУС Украіны, пра тое, што украінскія сілавікі раней не сталі затрымоўваюць Януковіча ў Крыму, каб не справакаваць гвалтоўныя сутыкненні.

Нагадаем, у сераду расійская інфармагенцы РБК са спасылкаю на свае крыніцы паведаміла, што Януковіча бачылі ў маскоўскім гатэлі "Украіна", а пасля - у  падмаскоўным санаторыі "Барвіха", які прыналежыць Кіраванню справамі прэзідэнта РФ. У сваю чаргу прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што не мае інфармацыі пра месцазнаходжанне экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Каментаваць