Гомельскаму праваабаронцу падатковая інспекцыя пагражае адміністрацыйнай справай

Інспекцыя МНС па Савецкаму раёну Гомеля даслала праваабаронцу Леаніду Судаленка новы ліст: яго выклікаюць у інспекцыю для падпісання пратакола і ўдзеле ў адміністрацыйным працэсе. Справа ў тым, што раней падатковая патрабавала ад праваабаронцы падачы дэкларацыі аб даходах, але Леанід Судаленка адмовіўся гэта рабіць.



«Упэўнены, што ініцыятыва сыходзіць не ад падатковай. Да таго ж, інспекцыя не забяспечвае канфідэнцыйнасць атрыманай інфармацыі. Бо пасля падачы дэкларацыі ў 2008 годзе, звесткі аб маіх даходах з'явіліся ў прэсе, у тым ліку, у абласной газеце «Гомельская праўда», - нагадвае Леанід Судаленка.

Праваабаронца заявіў, што не падпіша пратакол, пакуль не атрымае адказы на ўсе свае пытанні. У прыватнасці, чаму і на якой падставе яго прозвішча прадстаўляе для падаткавікоў такую цікавасць. Чаму нават у сына, які служыць у войску, запатрабавалі дэкларацыю? Адкуль у рэдактара «Гомельскай праўды» з'явіліся звесткі аб даходах праваабаронцы?

Леанід Судаленка ўпэўнены, што прычыны цікавасці да яго падатковай інспекцыі – выключна палітычныя.
http://spring96.org/be/news/58811

Каментаваць