Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Гомельскі актывіст БХД ізноў пазбаўлены працы

Гомельскі актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Андрэй Папоў страціў працу. Раней ён уладкаваўся на РУП СКТБ «Металапалімер» слесарам, але ўзялі яго на працу з выпрабавальным тэрмінам.

«У канцы кастрычніка нам, рабочым прадпрыемства, затрымалі заробак і не патлумачылі прычынаў. Я пра гэта паведаміў журналістам, і ў інтэрнэце пра затрыманне заробку з'явілася інфармацыя. На прадпрыемстве даведаліся, што гэта я распавёў пра затрыманне заробку, і са мной не пагадзіліся працягваць далей працоўныя стасункі», — патлумачыў Андрэй Папоў.

РУП СКТБ «Металапалімер» займаецца вытворчасцю рознага абсталявання з поліэтылена, дэталяў з тэрмапластычных палімераў, нестандартных металаканструкцый.

Праз сваю актыўную пазіцыю Андрэй Папоў ужо пазбаўляўся працы: раней на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве, дзе ён працаваў, практыкавалася змяшчэнне работнікаў на «Дошку ганьбы». Актывіст дамагаўся, каб гэта практыка, якая прыніжае чалавечую годнасць, была адменена. Урэшце ён застаўся без працы.

Каментаваць