Горад будучыні. Запрашаем абмеркаваць лепшы сцэнар

31 мая Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на публічную дыскусію «Горад будучыні: лепшы сцэнар» — прастора ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16), 18.30.

 

У абмеркаваннях будучыні беларускіх гарадоў фокус часта ссоўваецца ў бок негатыўных прагнозаў. Ужо цяпер мы сутыкаемся з выклікамі, да якіх не рыхтуюць маладых прафесіяналаў і ўжо тым больш прадстаўнікоў гарадскіх адміністрацый. Ці можна ствараць гнуткія сістэмы на аснове цэнтралізаваных і вертыкальных мадэляў кіравання гарадамі? Якія меры неабходна прыняць для ажыўлення культурнага, сацыяльнага і эканамічнага жыцця беларускіх гарадоў? Які ўнёсак прафесійная супольнасць можа ўнесці ў фармаванне лепшага сцэнару?

 

 

Акцэнты дыскусіі:

 

·              Тэорыя малых спраў. Ці можа кожны з нас нешта змяніць?

·              Супрацоўніцтва. Як спецыялісты з розных дысцыплін працуюць разам над гарадскімі праектамі.

·              Гарадское асяроддзе: што можа зрабіць яго яшчэ лепш тут і цяпер?

·              Інфармацыйная прастора: Мінск vs Беларусь

·              Праекты ў сталіцы і праекты ў рэгіёнах. Розніца ў падыходах

 

 

Удзельнікі:

Іван Шчадранок, дырэктар фонду «Інтэракцыя»

Надзея Ількевіч, прадзюсар шоу «Горад»

Дзмітрый Бібікаў, Мінская ўрбаністычная платформа

Іван Краўцоў, Бюро 35

Сяргей Сахараў, галоўны рэдактар Сitydog.by

Ініцыятар і вядоўца дыскусіі — сацыёлаг, урбаніст Ганна Пазняк.

 

31 мая, 18.30, Прастора "ЦЭХ" (вул. Кастычніцкая, 16)

 

 

Уваход вольны!

 

Каментаваць