Грамадскую пратэстную кампанію супраць адкрыцця «Бульбаш-холу»

Заклікала правесці каардынатар грамадскай ініцыятывы «За ўратаванне мемарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька. 12 лютага ў Мінску на пасяджэнні ініцыятывы яна паведаміла, што рэстаранна-забаўляльны комплекс ужо пабудаваны і ягонае адкрыццё запланавана на канец красавіка – напярэдадні адкрыцця чэмпіяната свету па хакеі ў Мінску.



Сярод мерапрыемстваў пратэстнай кампаніі Ганна Шапуцька назвала відэапраект рэжысёра-кінадакументаліста Вольгі Мікалайчык “Галасы Курапатаў” і яе відэафільм “Курапаты – наш боль. “Бульбаш-хол” – наша ганьба”, правядзенне пікетаванняў каля будынкаў шэрагу дзяржаўных структураў у сталіцы, падрыхтоўку ўлётак, зваротаў і судовага працэсу супраць Міністэрства культуры...
 
 
Нагадаем, што чытыры домікі “Бульбаш-холу” незаконна ўзведзены ў ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння “Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты” з заходнягя боку гэтага ўнікальнага помніка трагедыі беларускага народа. Нягледзячы на заявы уладаў пра неабходнасць вынасу домікаў з ахоўнай зоны народнага мемарыялу, яны засталіся на месцы. Прычым, згодна праекту плана зонаў аховы Курапатаў, прадстаўленага Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры 27 лістапада мінулага году, тэрыторыя ахоўнай зоны помніка з ягонага заходняга боку скарочана такім чынам, што чатыры домікі “Бульбаш-холу” перайшлі ў зону рэгулюемай забудовы.

Каментаваць