Гродна: акцыя ў падтрымку незалежнай журналістыкі

Праваабаронцы з гродзенскіх арганізацый — Праваабарончага цэнтра “Вясна і Беларускага Хельсінкскага камітэта — правялі сімвалічную акцыю ў падтрымку свабоднай журналістыкі.



Разам з гэтым былі абмеркаваныя планы па супольным адзначэнні Міжнароднага дня правоў чалавека 10-га снежня бягучага году, у дзень прыняцця Генеральнай Асамблеяй ААН ў 1948-м годзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Праваабаронцы маюць намер падаць заяўку на правядзенне вулічнага мерапрыемства, на якім сярод іншага будзе таксама акцэнтавацца ўвага на праблеме з свабодай слова ў Беларусі.

На фота: Раман Кісляк (БХК), Уладзімір Хільмпновіч і Віктар Сазонаў ("Вясна")

Каментаваць