Гродна. Дом на рагу Маркса і Маладзёжнай знеслі канчаткова

Аварыйны будынак у цэнтры горада, які ў 2013 годзе перадалі “Гроднаэнерга”, канчаткова зруйнавалі 15 студзеня. Рэшткі сцяны знеслі, бо іх немагчыма было захаваць з-за дрэннага стану.

 

 



Кіраўніцтва “Гроднаэнерга” абяцае, што новы будынак, які будзе выглядаць зусім як стары, паўстане на гэтым месцы да Фестывалю нацыянальных культур. Сёлета ён будзе праходзіць 3–4 чэрвеня.

 

— Будынак быў сур'ёзны, мы правялі вялікую і адказную працу. Цяпер для нас задача — узнавіць яго да свята. Будаўніцтва будзе ісці і ўдзень, і ўначы. Чаму не пакінулі сцяну? Перадусім таму, што будынак не меў нармальнага падмурка. А каб нешта стварыць, трэба рабіць падвалы і праводзіць камунікацыі. Мы вырашылі дзейнічаць, бо частка будынка, якая яшчэ стаяла, у любы момант магла зваліцца на дарогу. Усе працы ўзгоднены з Міністэрствам культуры, — расказаў дырэктар філіяла РУП "Гроднаэнерга" Уладзімір Стаякоў.

 

Вядома, што падвалы будынка так і не ўдалося знайсці. У 1996 годзе іх засыпалі, таму сёння іх немагчыма знайсці.

дом на Маркса Гродно Гродноэнерго

дом на Маркса Гродно Гродноэнерго

дом на Маркса Гродно Гродноэнерго

 “Твой стыль” 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць