Гродна: КДБ указаў праваабаронцу на ягоныя публікацыі

Уладзіміра Хільмановіча вусна папярэдзілі ў КДБ, што ягоныя артыкулы ў беластоцкай газеце «Ніва» могуць падпадаць пад крымінальны артыкул аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.



Паводле Хільмановіча, пасля гутаркі ў КДБ яму стала зразумела, што там пільна адсочваюць публікацыі ня толькі ў беларускіх, але і ў замежных выданьнях.
 

У прыватнасці, яму ўказалі на ягоныя публікацыі ў беластоцкай «Ніве», у якіх размова вялася аб збіцці міліцыянтамі невінаватага чалавека, а таксама пра тое, што ў Гродна няма ніводнага паўнавартаснага беларускамоўнага класа. Маўляў, гэта не адпавядае рэчаіснасці.
 

Такім чынам, паводле Хільмановіча, спецслужбы спрабуюць паўплываць на тых людзей, якія шыраць у свеце інфармацыю пра Беларусь.
 

Каментаваць