Гучны рэванш: БАТЭ — Спартак: 7:0!

Пасля ганебнай паразы ў Шклове ад мясцовага “Спартака” з другой лігі БАТЭ узяў рэванш у Барысаве.



Пасля таго, як БАТЭ прайграў сціпламу “Спартаку” з лікам 1:2 у 1/16 Кубка Беларусі, вядучай камандзе краіны не заставалася нічога іншага, як дабівацца ўнушальнай перамогі на родным стадыёне. Выставіўшы на поле амаль усіх асноўных гульцоў, барысаўчане амаль увесь першы тайм не маглі ўзяць вароты Астапава. Аднак напрыканцы тайма абарона шклоўцаў не вытрымала націска і барысаўчане дзякуючы намаганням Валадзько, Рыаса і Сігневіча загналі ў вароты “Спартака” аж тры галы за чатыры хвіліны — з 41 па 45! У другім тайме у вароты шклоўцаў былі забітыя яшчэ чатыры галы, у выніку БАТЭ перамог з сухім лікам — 7:0.

Каментаваць