І ніякіх мужыкоў: маці-змяя нараджае дзетак у "дзявочым стане"

Самка вадзяной змяі ў Місуры можа зрабіць тое, што жанчына-чалавек не можа (незалежна ад таго, наколькі моцна яна гэтага захоча): яна можа мець дзяцей без дапамогі мужчын.



У гэтым месяцы, вадзяная жоўтапузая змяя ў запаведніку Капэ-Жырардо ў Місуры прынесла прыплод, хоць яна не мела "адносіны" з самцом па меншай меры восем гадоў.

Гэта ўжо другі год запар, калі гэтая змяя мае так званае "бязгрэшнае зачацце", але радзільная практыка выдатнай матулі не дзіва, як гэта можа падацца на першы погляд. Жаўтапузыя вадзяныя змеі з'яўляюцца адным з многіх відаў рэптылій, якія могуць вытвараць патомства праз працэс, вядомы як партэнагенез, кажа герпетолаг запаведніка Джэф Брыглер.

Гэты дзіўны спосаб размнажэння працуе па-рознаму ў розных відаў, як сцвярджае Брыглер, які тлумачыць, што, у цэлым, партэнагенез з'яўляецца адным з відаў бясполага размнажэння, у якім патомства вытвараецца самкамі без генетычнага ўкладу мужчынскага полу.

Як вядома, некалькі відаў змей могуць вытвараць патомства такім шляхам, у тым ліку дравесныя грымучыя змеі, меднагаловыя, хлопхамордныя бірманскія пітоны, удавы, зялёныя анаконды і ямачныя гадзюкі. Партэнагенез таксама распаўсюджаны ў свеце насякомых — пчолы, восы і некаторыя іншыя віды насякомых часам размнажаюцца гэтым шляхам. А некаторыя віды рыб, амфібій і птушак таксама здольныя рабіць дзяцей праз партэнагенез (На жаль, млекакормячыя, вы не можаце зрабіць гэта такім чынам!).

Чаму так шмат самак жывёл звяртаюцца да гэтага тыпу размнажэння “без інтыма”? Прычына даволі простая: яны не могуць знайсці прыдатнага самца для вытварэння патомства, як сцвярджае Уорэн Бут, эвалюцыйны генетык Універсітэта штата Паўночная Караліна ў Ролі.

Бут і яго калега Гордан Шуетт, эвалюцыйны біёлаг і герпетолаг ў Універсітэце штата Джорджыя ў Атланце, вывучаў партэнагенез ў змей на працягу многіх гадоў і выявіў, што самкі змяі могуць звярнуцца да бясполага размнажэння як спосабу захавання для іх поўнай колькасці яек. Іншымі словамі, калі яны не могуць знайсці кагосьці досыць добрага, каб апладніць яйкі для іх, самкі змеі могуць узяць справу "у свае рукі", не дазваляючы іх яйкам знікаць марна, як заўважыў Бут у інтэрв'ю Live Science ў 2011 годзе.

Як менавіта cамкі змяі апладняюць свае яйкі? Гэта часта залежыць ад сітуацыі. У некаторых выпадках, самкі могуць захоўваць сперму ад самцоў, з якімі яны сустрэліся яшчэ да дасягнення палавой сталасці. Затым, калі яны з'яўляюцца дастаткова сталымі, каб пладзіць нашчадкаў, яны выкарыстоўваюць гэтую сперму, каб апладніць свае яйкі, як кажуць Бут і Шуетт.

Але выкарыстанне старой спермы не тое ж самае, што партэнагенез, у якім не выкарыстоўваецца генетычны матэрыял бацькі. Для бясполага размнажэння самкі змей ажыццяўляюць мейоз, альбо нармальнае дзяленне клетак, што, як правіла, прыводзіць да з’яўлення чатырох клетак-папярэднікаў яек, адна з якіх і становіцца яйкам.

Як правіла, цела самкі паглынае астатнія тры клеткі-папярэдніка яйкі, але ў партэнагенезе адна з тых клетак самкі паводзіць сябе як сперма, якая “ўгнойвае” яйка. У выніку эмбрыён змяшчае генетычны матэрыял толькі ад маці.

Пакуль не ясна, як жаўтапузая вадзяная змяя з запаведніка ў Місуры узнавіла нашчадства без дапамогі самцоў. Магчыма, яна захоўвала сперму на працягу васьмі гадоў, выкарыстоўваючы яе затым, каб апладніць ўласныя яйкі, але гэта ў тым выпадку, калі яна ўстанавіла новы рэкорд. Самы доўгі выпадак, калі змяя захоўвала сваю сперму, быў перыяд у 8 гадоў, согсласно Буту і Шуетту.

Цяпер генетыкі будзе аналізаваць ДНК дзіцячых змей, каб вызначыць, валодалі яны ДНК абедзвюх змей — самца і самкі — ці ж самка зрабіла ўсю цяжкую працу сама.

Паводле: Fox News

Пераклад Піліпа Падбярозкіна

Абмеркаванне:

  • awa
  • 2015-09-27 16:25:21
Вось сымбаль вам фэміні, лесбіянкі.

Вучыцеся, насьледуйце, старайцесь...

Каментаваць