Ігар Бігдан сыходзіць з пасады дырэктара ЖЖ па Украіне

Ігар Бігдан, вядомы блогер ibigdan, дырэктар па маркетынгу ЖЖ ва Украіне, ледзь не самы папулярны блогер рускамоўнага інтэрнэту сыходзіць з пасады дырэктара. Пра гэта сваім больш чым 100 тысячам унікальных наведвальнікаў Ігар паведаміў некалькі гадзін таму ў ЖЖ.



"Прывітанне, блогеры! Я выкарыстоўваю гэтую фразу ў апошні раз — з заўтрашняга дня я больш не дырэктар ЖЖ-Украіна. Прычын шмат, але апошні месяц стаў вызначальным, — напісаў ibigdan.

 

— І мяне і кіраўніцтва холдынгу вельмі напружвае сітуацыя "супрацоўнік расійскай кампаніі пастаянна крытыкуе Расею за анэксію Крыма". Не, гаворка не пра цэнзуру — мне, як топ-блогеру, ніколі не паказвалі, пра што пісаць можна, а пра што нельга. Аднак я не толькі блогер, але яшчэ і супрацоўнік вялікага расійскага холдынгу Афіша-Рамблер-СУП. Як і любая буйная кампанія, холдынг цесна звязаны з эканомікай і палітыкай Расеі, і таму неасцярожныя публічныя заявы яго супрацоўнікаў могуць нанесці холдынгу шкоду. А ўжо ў сённяшняй сітуацыі — тым больш.

 

Я не хачу шкодзіць ні холдынгу, ні Алегу freedom, якога лічу сваім сябрам і лепшым з "начальнікаў", з якімі мне даводзілася працаваць. Але пры гэтым я не магу займацца самацэнзурай або самаўхіліцца ад палітычных тэм у сваім блогу. Таму я аддаю перавагу застацца свабодным блогерам. Думаю, што мой выбар відавочны для ўсіх, хто ведае мяне дастаткова даўно.

 

Мне належыць назваць імя пераемніка, але, наколькі я ведаю, новага "дырэктара ЖЖ у Украіне" не будзе,  — піша Ігар.

 

Украінскім блогерам хачу пажадаць далейшага росту, і ўпэўнена заяўляю, што "паравоз" у выглядзе офіса ЖЖ-Украіна вам больш не патрэбны. Я заўсёды казаў, што для развіцця блогасферы ва Ўкраіне не хапала палітычных падзей, ўсплёску пасіянарнасці. Ну што ж, за апошнія чатыры месяцы лёс адсыпала нам падзей з горкай :) І блогасфера проста выбухнула, з'явілася шмат папулярных блогераў. Не губляйце шанец.

 

Чытачам жадаю і далей мяне чытаць :) Я абяцаў новы праект — ён будзе з дня на дзень, чакаю пацверджання ад партнёраў. Да гэтага - тссссс.

 

Усім дзякуй. Да сустрэчы!"

 



 

Каментаваць