Ігар Мельнікаў: На «Лініі Сталіна» маніпулююць гісторыяй (відэа)

Ваенна-гістарычныя рэканструкцыі ладзяцца ў Беларусі пераважна на «Лініі Сталіна». Што там можна паказваць, а што — не? Пра гэта разважае гісторык Ігар Мельнікаў, кіраўнік групы рэканструктараў «Беларусы ў Войску Польскім».

Ігар Мельнікаў: На Дзень Незалежнасці я зрабіў бы вайсковы парад, а ў парадных шыхтах пусціў бы рэканструктараў у мундзірах ВКЛ, БНР, Войска Польскага і Чырвонай Арміі — усё гэта наша гісторыя.

Так рабілася, напрыклад, у Варшаве: там украінцы ішлі ў форме галіцыйскай арміі, а беларусы ў форме Слуцкай брыгады БНР. Мы прайшлі па цэнтры Варшавы, перад кіраўніцтвам польскай дзяржавы.

А ў нас на рэканструкцыях Другой сусветнай вайны жаўнеры ідуць у атаку з крыкам «За родину, за Сталина!», а паліцаі мітусяцца ў бел-чырвона-белых апаясках. Такога насамрэч не было.

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць