Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Ігару Комліку прад'явілі абвінавачванні

Сваю віну Ігар Комлік не прызнае, ніякіх паказанняў не дае. Аднак меру стрымання пакінулі тую ж: абвінавачаны застаецца пад вартай.

Ігар Комлік. Фота з сацыяльных сетак.

10 жніўня галоўнаму бухгалтару прафсаюза РЭП Ігару Комліку прад'явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу — «Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры», паведамляе ПЦ "Вясна".

Нагадаем, 2 жніўня 2017 года супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыю кампутараў і фінансавых дакументаў у офісе прафсаюза РЭП і цэнтральнага офіса БНП. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар Ігар Комлік. Г. Фядыніч быў дапытаны і адпушчаны, а Ігар Комлік заставаўся пад вартай.

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязнем. Паводле праваабаронцаў, распачатая супраць прафсаюзных лідараў крымінальная справа палітычна матываваная, звязаная з актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю і мірным ажыццяўленнем права на свабоду асацыяцыяў.

У падтрымку прафсаюзных лідараў выступілі Глабальны саюз IndustriALL і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, якія заклікалі ўлады Беларусі спыніць пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

З сумеснай заявай таксама выступілі Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), якія таксама заклікалі беларускі ўрад зняць усе абвінавачванні з Ігара Комліка і спыніць крымінальны пераслед лідараў прафсаюзных арганізацый за іх мірную дзейнасць.

spring96.org


Каментаваць