Іосіф Гальперын: Ва Украіну едуць асецінскія найміты

"Гэты тэкст апублікаваны 21 мая на партале "Грані" ў маім блогу. Але паколькі "Роскомнадзор" закрыў гэты партал для расійскага чытача, за што кіраўнік "Роскомнадзора" атрымаў ордэн, то прыходзіцца замест спасылкі паўтараць нататку цалкам", —.напісаў у сваім блогу i_galperin на ЖЖ вядомы расійскі паэт, пісьменнік і журналіст Іосіф Гальперын. У Беларусі пакуль што "Роскомнадзор" не ўладарыць, але мы вырашылі пазнаёміць вас з беларускай версіяй нататкі:



Іосіф Гальперын. Фота www.politzeky.ru


Найміты найміта

Патэлефанавалі з Цхінвала: Эдуард Какойты (экс-кіраўнік Паўднёвай Асеціі — рэд.) адпраўляе людзей на Украіну. Забяспечвае грашыма і старымі машынамі, запэўнівае, што вярнуцца хлопцы на новенькіх іншамарках. У Паўднёвай Асеціі, як і паўсюль на Каўказе, «коней» цэняць, да таго ж у разбураным многімі канфліктамі і крадзяжом рэгіёне працы няма, маладым мужчынам заняцца няма чым.

 

Какойты, нягледзячы на падтрымку Крамля, сваю прэзідэнцкую ўладу ў Цхінвалі пару гадоў таму выпусціў з рук, пасля аднадушных «майданай» Масква была вымушаная з гэтым змірыцца. Зараз ягоныя паплечнікіпад следствам і судом, паказваючы дарогу паслугачам Януковіча. А кампраміс новых паўднёваасяцінскіх уладаў з Крамлём складаецца ў тым, што сам Какойты пакуль не арыштаваны.

 

Вось за гэта ён і расплачваецца з куратарамі, накіроўваючы гарматнае мяса ў Данбас. Як кажуць ветэраны, якія ўдзельнічалі ў многіх канфліктах з Грузіяй, у тым ліку — і ў апошнім, справакаваным як раз Какойты, спакушаная моладзь рызыкуе вярнуцца на радзіму не ў іншамарках, а ў цынкавых трунах. Вайна на вялікай Украіне значна больш сур'ёзная за унутрыкаўказкія разборкі.

 

А яшчэ хвалююцца тыя асеціны, якія з каўказскай прапрымальнасцю асвоілі ўкраінскую бізнес-прастору. Ім цяпер з-за прыезду згаладнелых землякоў пагражае страта усяго.

Даведка:

Іосіф Гальперын нарадзіўся 23 лютага 1950 года ў Арэнбурзе. Публікуецца з 1966 года (верш у газеце "Ленінец" (г.Уфа). Скончыў журфак МДУ ў 1974 годзе, член саюза журналістаў СССР з 1972 года. Удзельнік Усесаюзнай нарады маладых пісьменнікаў / 1979 г, Масква /. Член секцыі рускіх пісьменнікаў у Саюзе пісьменнікаў Башкірыі. Працаваў журналістам з 1969 года. У тым ліку: "Агульная газета" (намеснік галоўнага рэдактара), "Расійская газета" (член рэдкалегіі), аглядальнікам у часопісе "Огонек", у газетах "Маскоўскі камсамолец" і "Новыя Весткі", быў генеральным дырэктарам выдавецтва "Эканоміка", затым — аглядальнік штомесячніка "Совершенно секретно". Як журналіст і публіцыст друкаваўся ў газетах "Комсомольская правда", "Труд", "Савецкі спорт", часопісе "Журналіст". Лаўрэат прэміі за лепшае журналісцкае расследаванне фонду Арцёма Баравіка (2009). Аўтар каля дзясятка кніг паэзіі і прозы. Жыве ў Маскве.



 

Каментаваць