Ірына Махоўская. Жыццё як гісторыя, ці Гісторыя пра жыццё: як паразумецца з мінулым

16 снежня Лятучы ўніверсітэт запрашае на чарговую з серыю лекцый “Галоўнае пытанне”.



Вусныя гісторыі пра жыццё існавалі спрадвеку, але легалізацыя штодзённага вопыта асобы як гістарычнай крыніцы адбываецца толькі ў ХХ стагоддзі, калі эмоцыі і паводзіны “маленькага чалавека” прызнаюцца важным ключом для разумення мінулага.

Што такое біяграфія? Літаральна – гэта апісанне жыцця. Але гэта заўсёды апавяданне, тэкст, які ўвасабляецца, калі чалавек расказвае аб сваім уласным жыцці. Захопленае ў нарацыю, жыццё становіцца інтэрпрэтацыйным цэлым, ствараючы сэнс таго, што насамрэч адбылося.

Як стасуецца фабула і сюжэт у аўтапрэзентацыі? Як чалавек выбірае жанр апавядання, упісваючы гістарычныя падзеі ва ўласнае жыццё? І як паразумецца з мінулым – гістарычным і асабістым?

16 снежня а 18.30 у межах серыі “Галоўнае пытанне” Лятучы ўніверсітэт запрашае на апошнююю ў гэтым календарным годзе лекцыю. Кандыдат гістарычных навук Ірына Махоўская прамаўляе на тэму “Жыццё як гісторыя ці гісторыя пра жыццё: як паразумецца з мінулым”.

Слухачоў просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

Нагадваем, што на сайце Лятучага ўніверсітэта змешчаны відэа ўсіх адкрытых лекцый - як серыі “Галоўнае пытанне”, так і цыкла “Гораду і Свету”.  А таксама канспекты асобных лекцый. Вашыя пытанні і прапановы скіроўвайце да каардынатара лекцый: flyuniby@gmail.com; +375297422040 (Юлія).

Каментаваць