Ізраілевіч: Магчыма, у Курапатах ляжаць тыя, каго і трэба было расстраляць

Бізнесмен Аркадзь Ізраілевіч, які апошнім часам актыўна ўдзельнічае ў спрэчках вакол рэстарана «Поедем, поедим», даў інтэрв’ю «Белгазеце», дзе адзначыўся адыёзнымі выказваннямі.

www.belgazeta.by

«Межы ахоўных зонаў не парушаныя. Нават калі парушаныя — ёсць цывілізаваныя шляхі рашэння такіх праблем. Я жыву ля мемарыялу «Яма» [паводле інфармацыі «НН», Ізраілевіч жыве ў вёсцы Дроздава, за кіламетр ад Курапатаў — Рэд.] — чаму ні ў каго не балела душа, калі там будавалі гасцініцу «Хілтан», за 20-50 метраў ад «Ямы» знаходзіцца маса рэстаранаў, у якіх па начах музыка грае (і яшчэ як грае!). Парк чалюскінцаў, Трасцянец — у любой кропцы Мінска калісьці нешта нядобрае адбывалася.

Чаму яны ўчапіліся ў Курапаты? А чаму яны не пікетуюць КДБ, каб той рассакрэціў дакументы пра тое, хто расстраляны ў Курапатах? Я не хачу блюзнерыць, але можа быць там былі і тыя, каго і трэба было расстраляць?», — сказаў Ізраілевіч.

Бізнесмен саркастычна «прайшоўся» па абаронцах Курапатаў.

«На мой погляд, аўтар артыкулаў у «Новым часе» Дзяніс Івашын, галоўны рэдактар газеты Аксана Колб з’яўляюцца сябрамі, як я іх называю, «экстрэмісцкай групы бацькі Севярынца і маткі Шапуцькі»,
 — адзначае бізнесовец.

«Мяне здзіўляе, што камера аператара, які здымае ў Курапатах для СМІ, купленая на еўрапейскія грошы, а яны абараняюць інтарэсы людзей, якія прапагандуюць бытавы антысемітызм. Мне незразумела, чаму гэтыя людзі стаяць пад сцягам Еўрасаюза. Мне цікава, якая краіна ў Еўропе іх падтрымлівае? Чаму ЕС не хвалюе, што тысячы кіроўцаў, якія штодня праязджаюць па МКАДзе, асацыююць гэтую групу з іх краінамі? Я не веру, што гэтыя людзі б доўга прастаялі пад сцягамі США і Ізраіля. Уявіце маральны ўзровень гэтых людзей: выклікаць хуткую, калі ў гэты ж час іншаму чалавеку можа быць сапраўды кепска, ці выклікаць міліцыю, калі дзесьці адбывецца злачынства», — адзначыў Ізраілевіч.

10 верасня газета «Новы час» выйграла судовы працэс у Аркадзя Ізраілевіча, які патрабаваў 40 тысяч беларускіх рублёў маральнай кампенсацыі за артыкулы ў выданні.

Паводле «Нашай Нівы»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Аксана Колб
  • 2018-09-12 12:58:38
Шкада чалавека... Нешта зусім з галавой бяда... Ужо на некалькі крымінальных спраў нагаварыў.
  • ВОЛІК
  • 2018-09-12 13:50:19
Відаць, на тое й разьлічана. Каб на яго ўрэшце падалі скаргу й пацягнулі ў суд за крымінал. Будзе верашчаць потым на ўвесь "рускай мір", што тут фошызды-антысеміты ў Беларусі ўсе, нават рэжым лукашэнкі
  • Влад
  • 2018-09-12 14:15:59
Абсолютно согласен. Для этого они и построили кабак на костях, чтобы потом обвинить наш народ в антисемитизме.
  • ВР
  • 2018-09-12 13:28:35
Карэспандэнты belisrael.info не фоткалі Ізраілевіча. Прыведзенае вамі фота насамрэч апублікавана на http://belisrael.info/?p=15736, але яно ўзятае з "БелГазеты", там ёсць спасылка: www.belgazeta.by/ru/1151/society/37258/
  • Рэдакцыя
  • 2018-09-12 13:32:21
Дзякуй, выправілі.
  • ВР
  • 2018-09-12 13:34:30
Во яшчэ абы-што: "...за 20-50 метраў ад «Ямы» знаходзіцца маса рэстаранаў, у якіх па начах музыка грае (і яшчэ як грае!)" Аўтар гэтых слоў або даўно не быў на "Яме", або спрабуе ўвесці публіку ў зман. Няма там рэстаранаў за 20-50 метраў, да бліжэйшага - метраў 150 як мінімум.
  • Рэдакцыя
  • 2018-09-12 13:40:06
Ну, гэта не да нас, гэта да аўтра словаў.
  • ВР
  • 2018-09-12 13:49:46
Гм... Ясна, што не да вас (з другога боку... ці так ужо неабходна тыражаваць розную лухту?). Але вось пытанне да вас: вы ўпэўнены, што гэтае і-вью І-ч даў "БелГазете"? На сайце гэтага выдання я не знаходжу гэткіх выказванняў пра "Яму", Івашына і г. д. Можа, у папяровым выпуску ёсць, а на belgazeta.by яшчэ не з'явілася? Або маеце іншае тлумачэнне?
  • Рэдакцыя
  • 2018-09-12 14:02:33
Зараз якраз спрабуем звязацца з рэдакцыяй НН, бо гэта адтуль перадрук.
  • Рэдакцыя
  • 2018-09-12 14:23:21
Высветлілі. Гэта ўжо пайшло тыражавацца без нас. Ва ўчорашнім нумары Белгазеты, на 15 старонцы. :)
  • Андрэй зь Віцебска
  • 2018-09-12 17:35:27
Якая мярзотная істота! Гэта каб так абпляваць 250 тысячаў бязьвінна забітых людзей, значная колькасьць якіх былі адной зь ім нацыянальнасьці...
Больш, чым ён сам сабе, ніхто ўжо на гэтай плянэце ня здольны нашкодзіць ягонай рэпутацыі. А ці засталася яна ў яго... тая рэпутацыя?! Відавочна, што НЕ!
  • Люстэрка
  • 2018-09-12 17:43:26

"... можа быць там былі і тыя, каго і трэба было расстраляць?" - словы Ізраілевіча. Дзякуючы трагічнай іроніі лёсу, калі так можна сказаць у данным выпадку, з усіх прозвішчаў забітых нам вядомыя толькі два. І належаць яны як раз гарадзенскім габрэям. Падчас даследавання адной з магіл у гаманцы знойдзены турэмныя квітанцыі пра адабранне каштоўных рэчаў арыштаваных. Квітанцыі былі выдадзены 10 чэрвеня 1940 года гарадзенскім габрэям Моўшы Крамеру і Мардыхаю Шулескесу. Іншыя прозвішчы ўлады, якія занялі бок НКВД, ад нас хаваюць. Атрымліваецца, што выказванне Ізраілевіча - вельмі антысеміцкае. Ведаючы, што ў Курапатах дакладна вядома, што ляжаць габрэі, ён сцвярджае, што "можа быць там былі і тыя, каго і трэба было расстраляць?" Прашу беларускіх габрэяў падняць гэтае пытанне ў ізраільскіх СМІ і паведаміць у афіцыйныя ворганы Ізраілю, што ёсць такі факт.
  • дешко
  • 2018-09-13 11:34:05
Закон бумеранга никто не отменял. А еще интересно кто были его родители деды?
  • Уладзімір Паўлавіч
  • 2018-09-14 08:53:15
"Гісторыя з упёртым процістаяннем ля Курапатаў «пратэстоўцы vs уладальнікі рэстарана і прымкнуўшы да іх Ізраілевіч» нагадвае казку пра мядзведзікаў, якія дзялілі галоўку сыру… (хто ў гэтай гісторыі ліса-«памочніца», здагадайцеся самі)". http://belisrael.info/?p=16579
  • Воин Сиона
  • 2018-09-15 21:14:07
Ну правильно - его дедушка - майор НКВД, коронки золотые с расстрелянных в Куропатах снимал. А нынче его внучок такие заявления делает.

Каментаваць