Як папярэдзіць гвалт і дапамагчы дзецям?

23–24 красавіка ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў адбудзецца V міжнародная канферэнцыя «Бяспечная Беларусь і Садружнасць для дзяцей». Яе галоўная задача — знайсці адказы на пытанні: як папярэдзіць гвалт і як дапамагчы пацярпелым дзецям?



Фота zapad24.ru


Каферэнцыя з'яўляецца штогадовай, яна арганізуецца Міжнародным гармадскім аб’яднаннем «Понимание». Знамянальна і тое, што сёлета яна праводзіцца ў 25-гадовую гадавіну прыняцця Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці.

Традыцыйна ўдзел прымаюць вядучыя спецыялісты і лепшыя прафесіяналы ў галіне абароны дзяцей ад гвалту як з Беларусі , так і замежных краін, гатовыя падзяліцца прагрэсіўнымі методыкамі, тэхналогіямі і сваім вопытам для далейшага развіцця і ўдасканалення сістэмы абароны дзяцей ад гвалту і пагарды.

Каментаваць