Як суд і міліцыя адрозніваюць мат ад цэнзурных слоў?

Даведніка мацюкоў ні ў міліцыянтаў, ні ў суддзяў няма, па экспертызу да спецыялістаў яны не звяртаюцца, але асудзіць могуць... на 15 сутак.



Даведніка мацюкоў ні ў міліцыянтаў, ні ў суддзяў няма, па экспертызу да спецыялістаў яны не звяртаюцца, але асудзіць могуць... на 15 сутак.

Вечарам 31 траўня ў Мінску міліцыянты затрымалі палітолага Аляксея Пікуліка за тое, што прафесар Еўрапейскага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў... мацюкаўся ў грамадскім месцы!

Паводле звестак праваабаронцы Насты Лойкі, за апошнія 10 дзён за такое “дробнае хуліганства сталічныя суды адправілі на “суткі 10 апазіцыянераў.

Наста Лойка: “Маладафронтаўцаў — чацвёра, плюс — Воўчак Алег і плюс апошняя хваля тых, хто быў затрыманы перад прыездам Пуціна: Іван Амельчанка, той, што з відэа “Мусарок, Максім Вінярскі, двое нацыянал-бальшавікоў і яшчэ адзін хлопчык.

Цікава, за якія менавіта мацюкі можна атрымаць найбольш “сутак? І ці ўдакладняюць суддзі, якімі дакладна словамі лаяцца затрыманыя?

Як даведалася Еўрарадыё, міліцыянты ніколі ў пратаколе не пазначаюць, за якія словы затрымалі чалавека. А пішуць агульнымі сказамі: такога-то чысла, у такім-то месцы, у такі час такі-то ў прысутнасці такіх-то грамадзян, знаходзячыся ў грамадскім месцы, лаяўся матам ў адрас такой-то асобы. Паводле суддзі суда Маскоўскага раёна Мінска, гэтыя словы на судзе не гучаць.

Еўрарадыё: “Якімі словамі чалавек лаяўся — называюць суддзі гэтыя словы?

Суддзя: “Не.

Еўрарадыё: “А як вы ў такім разе ўдакладняеце — сапраўды ён лаяўся ці не?

Суддзя: “У рамках працэсуальна-выканаўчага заканадаўства.

Яшчэ адзін суддзя дадае: нейкія ўдакладненні суддзя робіць тады, калі лічыць гэта патрэбным.

Суддзя: “Прапісана, што суддзя павінен высветліць падчас судовага разбіральніцтва для поўнага і ўсебаковага разгляду справы. А далей: калі суддзя палічыць патрэбным — будзе ўдакладняць.

Калі абвінавачаны, сцвярджае суддзя, даводзіць, што сказанае ім — не мацюкі, але міліцыянты настойваюць на сваім, суд можа альбо па сваім жаданні, альбо па патрабаванні аднаго з бакоў прызначыць адпаведную экспертызу.

Аляксей Пікулік — не першы прафесар, якога судзяць за лаянку. Некалі за гэта ж затрымалі і аштрафавалі на 20 базавых прафесара Аляксандра Казуліна. Як распавядае экс-кандыдат ў прэзідэнты, суддзю не цікавіла не толькі тое, якімі словамі ён мацюкаўся, але і тое, што ў якасці сведак прысутнічалі не тыя міліцыянты, якія яго затрымлівалі.

Мінскі паставы сяржант скардзіцца, што часта чуе мат на вуліцы. Але караць за гэта “суткамі лічыць залішнім.

Сяржант: “Калі чую мат, спыняюся, называюся ў якасці супрацоўніка міліцыі, называю сваё прозвішча, званне і папярэджваю: перапісваю іх дадзеныя. І калі пазней да мяне падыходзяць людзі і скардзяцца, што зноў гэтыя людзі лаяцца, то ўжываю да іх меры стрымання.

Штраф можна плаціць на месцы без суда, дадае міліцыянт.

Сяржант: “У нас тут апорны пункт, дзяжурная частка, і там аплачваюцца адміністрацыйныя правапарушэнні — калі ў чалавека ёсць грошы аплаціць штраф. Калі ж няма і ён затрыманы ўвечары, то ён чакае раніцы і суда. Гэта лічыцца дробным хуліганствам, за якое ідзе штраф. На "суткі", можа, і не трэба. Выхаваўчую працу лепш правесці.

Як адрозніваць мацюкі, сяржанта міліцэйскія настаўнікі не вучылі. І спецыяльнага даведніка ў іх няма — і так добра такія словы ведаюць. Ці лаецца матам сам — міліцыянт не кажа.

Дырэктар Інстытута мовы і літаратуры Аляксандр Лукашанец прызнаецца: да іх з судоў ці міліцыі ні разу не звярталіся з просьбай правесці экспертызу — ці можна тое ці іншае слова лічыць мацюкамі. Ужыванне кароткага слова “бл* для культурнага чалавека і ў грамадскім месцы навуковец лічыць недапушчальным. Але нават і за агульнавядомыя мацюкі караць “суткамі не раіць.

Аляксандр Лукашанец: “Гэта праблема агульнай культуры і выхавання. Я не думаю, што гэта трэба вырашаць нейкімі карнымі мерамі. Шмат залежыць ад сітуацыі — і моўнай, і камунікатыўнай, дзе ўжытае тое ці іншае слова. Бо могуць быць сітуацыі, калі самае нейтральнае слова можа быць адназначна ўспрынята як зневажальнае.
Зміцер Лукашук
 


Крыніца: http://euroradio.fm/report/yak-sud-i-militsyya-adroznivayuts-mat-ad-tsenzurnykh-slow-109162


Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-08-26 03:43:46
"Можа быць, абяцанка, што Караткевіч у 2016-м годзе патрапіць у парламент? А навошта ёй гэта?" Ну мерылася ж спадарыня трапіць у 2012 г. у ПП НС (Фрунзенскі раён г. Мінска, пралёт),
лагічна дапусціць, што і зараз не адмовіцца. Адказнасці там за правалы ніякай няма, дакладней, яна меншая, чым у міністраў.



"Можа, хай МФ адразу прызнае, што ў гэтай кампаніі яны за Лукашэнку?" - для блога яшчэ туды-сюды, але ад вопытнага журналіста ўсё ж хочацца менш праяваў, скажам так, альтэрнатыўнай
логікі.
  • Sergey
  • 2015-08-26 11:20:36
Кораткевич еще до сбора подписей говорила, что если Лукашенко предложит ей место в правительстве, то она даст согласие. Кстати пол статьи бреда понаписвали...
  • Вазген
  • 2015-08-26 14:09:45
Лебедь и Дашкевич со своей брагой позорище гребаное.
  • Raisa
  • 2015-08-29 01:23:14
ВОТ ТЕПЕРЬ И ПРОЯВИЛИСЬ ИСТИННЫЕ ЛИЦА ОППОЗИЦИОНЕРОВ!!! СТОИЛО ТАТЬЯНЕ СО СВОЕЙ КОМАНДОЙ ПОРАБОТАТЬ ОБРАЗЦОВО-ПОКАЗАТЕЛЬНО И ЧЕСТНО СОБРАТЬ НЕОБХОДИМОЕ КОЛИЧЕСТВО ПОДПИСЕЙ, КАК БЫВШИЕ СОЮЗНИКИ
ОБВИНИЛИ ЕЁ ВО ВСЕХ ТЯЖКИХ ГРЕХАХ!!! А ВЕДЬ ЭТО ЕЩЁ ОДНО ДОКАЗАТЕЛЬСТВО ТОГО, ЧТО ИМЕННО ТАТЬЯНА ДОСТОЙНА СТАТЬ КАНДИДАТОМ В ПРЕЗИДЕНТЫ, ПОТОМУ ЧТО ИМЕННО ОНА И ЕЁ КОМАНДА УМЕЮТ РАБОТАТЬ ЧЕСТНО И
ОТВЕТСТВЕННО...ОНИ ПО-НАСТОЯЩЕМУ ПОРЯДОЧНЫ , ДОБРОСОВЕСТНЫ И ПАТРИОТИЧНЫ!!! И ПОЭТОМУ ПОБЕДА БУДЕТ НА ИХ СТОРОНЕ!!! ДУМАЮ, ЧТО ГОСПОДЬ БОГ ТОЖЕ ИМ ПОМОЖЕТ!!!

Каментаваць