Ямайка хоча вызваліцца ад улады брытанскіх манархаў

Новаабраны прэм'ер-міністр Ямайкі Порша Сімпсан Мілер заявіла, што хоча ўвесці ў краіне рэспубліканскае праўленне. У такім выпадку каралева Елізавета II перастане быць кіраўніком дзяржавы.

Падчас сваёй інаўгурацыі прэм'ер-міністр заявіла, што прыйшоў час разарваць сувязі з брытанскай манархіяй і Ямайцы патрэбен свой уласны прэзідэнт. Ямайка неўзабаве будзе адзначаць пяцідзесяцігоддзе незалежнасці ад Вялікабрытаніі.

Унук Елізаветы II прынц Гары ў гэтым годзе павінен наведаць Ямайку. "Я люблю Каралеву, яна выдатная лэдзі, і акрамя таго, яна вельмі разумная і выдатная лэдзі, — сказала Сімпсан Мілер пасля прыняцця прысягі прэм'ер-міністра. — Зараз, калі мы адзначаем нашыя дасягненні як незалежнай дзяржавы, прыйшоў час завяршыць гэты працэс ".

Букінгемскі палац ужо адрэагаваў на гэтую заяву, сказаўшы, што "пытанне таго, хто павінен быць кіраўніком дзяржавы на Ямайцы, могуць вырашыць толькі ўрад і народ самой Ямайкі". Порша Сімпсан Мілер займае пасаду прэм'ер-міністра ўжо другі раз.

Яна не першы лідэр Ямайкі, які абяцае ўвесці ў краіне рэспубліканскае праўленне. У верасні 2003 года тагачасны прэм'ер-міністр краіны Пі-Джэй Патэрсан заявіў, што ямайцам ужо час самім абіраць ўласнага прэзідэнта, і што манархія будзе скасаваная ў 2007 годзе. Аднак гэты намер так і не быў зрэалізаваны.

Паводле Бі-бі-сі

Каментаваць