Яны ствараюць будучыню

21 студзеня на сядзібе БНФ адбылася прэзентацыя новай кнігі беларускага публіцыста Аляксандра Тамковіча “Будзіцелі. Прысвечана яна “героям нашага часу, змагарам за дэмакратычныя каштоўнасці. Пра свае захапленні, выбар шляху і лёс расказваюць Артур Фінькевіч, Зміцер Дашкевіч, Эніра Браніцкая, Таццяна Севярынец, Валеры Дранчук ды іншыя.

 “Героі кнігі гэта прадстаўнікі розных пакаленняў, аднак сярод іх пераважае моладзь, якае мая незашораны погляд на айчынную гісторыю і будучыню незалежнай дзяржавы. Многія думкі, выказаныя на старонках выдання, гучаць свежа, годна, і слушна — адзначыў паэт Сяргей Законнікаў. — Для людзей, якія працуюць у рэгіёнах, ахвяруюць часам, дабрабытам, рызыкуюць страціць працу, такое выданне — своеасаблівая ўзнагарода і падзяка.

“Аўтар кнігі зрабіў значны грамадзянскі ўчынак, — адзначыла старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна. — Пасля перанесеных праблемаў са здароўем, ён знайшоў мужнасць і сілы вярнуцца ў прафесію, плённа працаваць у шэрагу незалежных газет, рыхтаваць сучасныя і актуальныя выданні.

Герояў кнігі паміж сабой звязваюць стасункі ўзаемнай падтрымкі, здабытыя ў часы выпрабаванняў. Жанчыны, якія чакалі сваіх сыноў з турмы, — Яўгенія Астрэйка, Таццяна Кім, Галіна Сіўчык — падзякавалі аўтару за маральную падтрымку ў нялёгкія гадзіны. Выданне кнігі стала магчымым дзякуючы дапамозе Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць.

Нагадаем, “Будзіцелі — чацвёртая кніга Аляксандра Тамковіча. У папярэднія (“Жанчыны, “Лёсы, “Асобы) увайшлі нарысы і інтэрв’ю з вядомымі сучаснікамі — палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, што сталіся знакавымі асобамі гісторыі незалежнай беларускай дзяржавы.

Каментаваць