Яраслаў Раманчук запрасіў еўрапейскіх міністраў у Беларусь

15–17 кастрычніка адбыўся візіт у Швецыю намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Яраслава Раманчука, які з’яўляецца прэтэндэнтам у кандыдаты на пасаду кіраўніка беларускае дзяржавы на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах. Пра вынікі вандроўкі палітык распавёў журналістам на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў панядзелак у штаб-кватэры АГП.

Па словах Яраслава Раманчука, у першы дзень паездкі ў яго адбыўся шэраг сустрэч у Міністэрстве замежных спраў Швецыі, у тым ліку з асобaмі, якія адказваюць за адносіны з Усходняй Еўропай.



15–17 кастрычніка адбыўся візіт у Швецыю намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Яраслава Раманчука, які з’яўляецца прэтэндэнтам у кандыдаты на пасаду кіраўніка беларускае дзяржавы на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах. Пра вынікі вандроўкі палітык распавёў журналістам на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў панядзелак у штаб-кватэры АГП.

Па словах Яраслава Раманчука, у першы дзень паездкі ў яго адбыўся шэраг сустрэч у Міністэрстве замежных спраў Швецыі, у тым ліку з асобaмі, якія адказваюць за адносіны з Усходняй Еўропай.

“Мэтай было азнаямленне шведскага МЗС і ўрада гэтай краіны з сітуацыяй, якая ёсць у Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Але самым галоўным момантам паездкі быў мой удзел у прэстыжнай міжнароднай канферэнцыі, якая ладзіцца штогод і збірае правацэнтрысцкіх палітыкаў — кіраўнікоў урадаў і знешнепалітычных ведамстваў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама дзяржаваў Балтыі і Сярэдняй Азіі. Канферэнцыя прайшла пад патранатам міністра замежных спраў Швецыі Карла Більда, там прысутнічаў прэм’ер-міністр Літвы, а таксама высокапастаўленыя прадстаўнікі МСЗ і ўрадаў Нарвегіі, Латвіі, Грузіі, іншых краін, таму дыскусія была вельмі цікавай. Я афіцыйна запрасіў Карла Більда наведаць Беларусь як падчас выбараў, так і да дня галасавання, каб можна было правесці перамовы з беларускім урадам, а таксама сустрэцца з дэмакратычнай грамадскасцю, пазнаёміцца з сітуацыяй, і — самае галоўнае — я прапанаваў яму выступіць з ініцыятывай арганізацыі такога візіту з удзелам усіх зацікаўленых бакоў, у першую чаргу, нашых суседзяў, Еўрапейскага саюза з мэтай дакладна выкласці пазіцыю Еўропы напярэдадні выбараў, — адзначыў Яраслаў Раманчук.

З аналагічнай прапановай ён звярнуўся таксама да міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага. Яраслаў Раманчук падкрэсліў, што менавіта Більд і Сікорскі літаральна “прабілі для Беларусі месца ў ініцыятыве Еўрасаюза “Усходняе партнёрства, што яшчэ больш падкрэслівае важнасць гэтых палітыкаў для нашай краіны.

Апроч кантактаў са згаданымі высокімі асобамі, таксама адбыліся сустрэчы Яраслава Раманчука з прэм’ер-міністрам Літвы Андрыюсам Кубілюсам, экс-кіраўніком ураду Эстоніі Мартам Лаарам, экс-міністрам замежных спраў Нарвегіі Янам Петэрсанам, былым кіраўніком расійскага ўраду Міхаілам Касьянавым, прэзідэнтам фонду “Jarl Hjalmarson Горанам Ленмаркерам, іншымі еўрапейскімі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі.

Намеснік старшыні АГП паведаміў, што шведскі рыгсдаг (парламент) мае намер узяць актыўны ўдзел у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Так, у лістападзе плануецца візіт у нашу краіну шведскіх парламентарыяў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый. Яраслаў Раманчук таксама перадаў Карлу Більду зварот лідэраў дэмакратычнай апазіцыі, датычны санкцыяў у адносінах да асобных высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Па словах Раманчука, кіруючая партыя Швецыі Moderaterna плануе звярнуцца да Еўрапейскай народнай партыі з прапановай разгледзець у Еўрапейскім парламенце сітуацыю ў Беларусі і прыняць адпаведную рэзалюцыю.

Адказваючы на пытанне пра ўласны ўдзел у выбарчай гонцы, Яраслаў Раманчук адзначыў, што цягам трох наступных дзён спадзяецца абвесціць пра збор неабходных для рэгістрацыі яго кандыдатам у прэзідэнты ста тысяч подпісаў выбаршчыкаў. Намеснік старшыні АГП Леў Марголін яшчэ да пачатку прэс-канферэнцыі паведаміў карэспандэнту “НЧ, што на панядзелак, паводле папярэдніх дадзеных, за вылучэнне Яраслава Раманчука кандыдатам у прэзідэнты было сабрана больш за 92 тысячы подпісаў грамадзян Беларусі.

Наконт магчымага ўдзелу ў дэбатах кандыдатаў, якія збіраецца зладзіць дзяржаўнае тэлебачанне і якія будуць паказаныя ў запісе, у выпадку яго рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты палітык заўважыў: “Дэбаты ў запісы — гэта не дэбаты. Кіраўнікам беларускага тэлебачання трэба было б паглядзець, як праводзяцца тэледэбаты, напрыклад, у Вялікабрытаніі ці ў Польшчы. Там усё ідзе ў прамым эфіры, гледачы на ўласныя вочы бачаць усё, што маюць сказаць удзельнікі выбарчай кампаніі. Нашы калегі ў Швецыі, Польшчы, у Бруселі адзначаюць, што выбары — гэта не толькі непасрэдна сам дзень галасавання, але гэта і ўся інфармацыйная кампанія, і калі не будзе належнага доступу кандыдатаў да СМІ, у тым ліку і да дзяржаўных, то выбарчую кампанію нельга будзе назваць дэмакратычнай.
 
Раманчук плануе правесці сустрэчы з працоўнымі каля прахадных Мінскага аўтамабільнага і Мінскага трактарнага заводаў. На наступныя дні намеснік старшыні АГП мяркуе наведаць Гродна, Магілёў, іншыя рэгіёны краіны.

 

Каментаваць