Яшчэ адзін аштрафаваны

25 жніўня суд Ленінскага раёна Брэста разгледзеў матэрыялы адміністратыўнай справы актывіста дэмакратычных сіл Міхаіла Ільіна.

Ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 17 жніўня ў 18.20 непадалёк ад помніка, прысвечанага гісторыі Брэста, дзе ў 18.00 адбыўся флэшмоб мясцовых актывістаў апазіцыі. Ільіна даставілі ў Ленінскі РАУС, дзе ў адносінах да яго склалі адміністратыўны пратакол.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, суд прызнаў актывіста вінаватым у правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 17.1 КоАП (дробнае хуліганства), і прызначыў спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры чатырох базавых велічынь.

«Паводле пастанаўлення суда дробнае хуліганства, учыненае Міхаілам Ільіным, заключаецца ва ўстанаўленні ім жалобнага вянку да помніка і лаянкавых словах, якія ён нібыта гаварыў падчас затрымання, — дадаў Кісляк. — Я лічу, устаноўка вянку не з’яўляецца правапарушэннем, гэта правамернае выказванне свайго меркавання, прадугледжанае заканадаўствам. Паказанні ж супрацоўнікаў міліцыі з нагоды лаянкавых выказванняў Ільіна былі дастаткова супярэчлівыя. І на гэтай падставе, паводле майго меркавання, былі не пераканаўчыя».

Паводле слоў праваабронцы, актывіст мае намер абскардзіць дадзенае рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста ў вышэйшай інстанцыі.

Нагадаем, што разам з Ільіным быў затрыманы каардынатар руху «За Свабоду» па Брэсце Дзяніс Турчаняк. 18 жніўня суд Ленінскага раёна Брэста аштрафаваў яго на 40 базавых велічынь. Гэта рашэнне суда Дзяніс Турчаняк таксама рыхтуецца абскардзіць.

Удзельнікі флэшмоба паставілі да помніка ліст кардона, на якім была намалявана літара «Ў» у чорнай рамцы з жалобнай стужкай, усклалі вянок і запалілі свечкі. Такім чынам яны «ўшанавалі памяць» літары «Ў», якая адсутнічае ў беларускамоўных тэкстах на бронзавых таблічках, размешчаных на ніжняй частцы скульптурнай кампазіцыі. Спецыялісты налічылі ў тэксце не менш за 75 арфаграфічных памылак.

Паводле БелаПАН

Каментаваць