Яшчэ дэпартаваны

У ноч на сераду, 26 кастрычніка, з Беларусі дэпартаваны яшчэ адзін расійскі журналіст. Гэтым разам “пад раздачу трапіў карэспандэнт вядомай расійскай газеты “Московский комсомолец Ігар Кармазін. Цікава, што рашэнне аб дэпартацыі грамадзяніна Расійскай Федэрацыі прымалася на ўзроўні раённага ўпраўлення ўнутраных спраў.

У ноч на сераду, 26 кастрычніка, з Беларусі дэпартаваны яшчэ адзін расійскі журналіст. Гэтым разам “пад раздачу трапіў карэспандэнт вядомай расійскай газеты “Московский комсомолец Ігар Кармазін. Цікава, што рашэнне аб дэпартацыі грамадзяніна Расійскай Федэрацыі прымалася на ўзроўні раённага ўпраўлення ўнутраных спраў.

У аўторак, 25 кастрычніка, Ігар Кармазін сустракаўся з Ірынай Халіп — жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, палітвязня, які зараз адбывае пакаранне пазбаўленнем волі за падзеі 19 снежня 2010 года, а таксама з былым палітзняволеным Мікітам Ліхавідам. Кармазін увогуле прыехаў у Беларусь, каб падрыхтаваць публікацыю пра тутэйшых апанентаў дзеючай улады.

Адразу пасля гэтых сустрэч расійскага журналіста затрымалі і даставілі ў РУУС Партызанскага раёна Мінска. Супрацоўнікі праваахоўных органаў сцерлі дыктафонныя запісы, “адкаталі пальцы, а потым уручылі Ігару Кармазіну паперу за подпісам намесніка начальніка Партызанскага РУУС Аляксандра Гладуна, дзе адзначалася, што яму забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі на адзін год. Адпаведны штамп з’явіўся і ў пашпарце журналіста. Пасля гэтага Кармазіна дэпартавалі. Дарэчы, калі журналіст наважыцца парушыць забарону, яму будзе пагражаць арышт і пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Па словах намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, паміж Расіяй і Беларуссю існуе пагадненне, згодна з якім павінны быць створаны спрыяльныя ўмовы і абставіны для дзейнасць расійскіх і беларускіх журналістаў на тэрыторыях абедзвюх краін. “Але мы бачым, што выпадак з Ігарам Кармазіным ёсць далёка не першым, які здарыўся з расійскімі журналістамі ў Беларусі. Гэтае пытанне знаходзіцца, хутчэй, у рамках палітыкі, але не ў рамках права, таму вельмі цяжка ацэньваць гэтую падзею з прававога пункту гледжання. А вось калі пытанне аб дэпартацыі грамадзяніна іншай дзяржавы вырашаецца на ўзроўні раённага ўпраўлення міліцыі, гэта выглядае проста смешна і недарэчна, — адзначыў юрыст.

Кіраўніцтва рэдакцыі “Московского комсомольца ўжо паведаміла, што збіраецца належным чынам адрэагаваць на паводзіны беларускіх уладаў у дачыненні да карэспандэнта выдання.

Каментаваць