Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Яўгена Меркіса чакае суд за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ

У судзе Савецкага раёна Гомеля 23 сакавіка пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы журналіста Яўгена Меркіса за ўдзел у акцыі пратэсту ў Рагачове па адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 22.9 АК РБ «Незаконны выраб прадукцыі СМІ».

Яўген Меркіс. Фота: БелСАТ.

Пра гэта журналіст паведаміў у фэйсбуку:

Сябры, суд па маёй справе адбудзецца 23 сакавіка ў 17:00. Усё мае адбыцца ў кабінеце 1-5 суда Савецкага раёна г. Гомеля, што знаходзіцца на праспекце Рэчыцкім, 45. Нагадваю, што на мяне быў складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 22.9 КоАП РБ ч.2 — "незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ". Усё было за акцыю ў Рагачове, таму калі хто хоча паглядзець, ці вырабляў я там нешта незаконна і ці распаўсюджваў (акрамя словаў абяздоленых рагачоўцаў) — пакідаю спасылку з анлайна”.


Нагадаем, што за ўдзел у Маршы недармаедаў у Рагачове судом Гомельскага раёна  17 сакавіка судзілі журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову паводле артыкулу 23.34 КаАП («Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве») у Рагачове. Суддзя пастанавіла пакараць журналістку штрафам у памеры 7 базавых велічынь. Пратакол складзены таксама на журналіста Анатоля Гатоўчыца. Дата суду пакуль невядомая.

Паводле spring96.org

Каментаваць