Еўрапейскі секулярызм у “Доме Фішара”

12 мая Войцэх Пшыбыльскі выступіў з лекцыяй “Бог даў, Бог узяў. Рэлігія і секулярызм у Еўропе” ў Мінскім антыкафэ “Дом Фішара”. Сустрэча адбылася пры падтрымцы “Еўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Еўропы”, “Free Speech Partnership” і пры супрацоўніцтве з “International Visegrad Fund”. Гутарка ішла на англійскай мове з перакладам на рускую.



Войцэх Пшэбыльскі


Войцэх Пшыбыльскі — галоўны рэдактар часопісаў “Res Publica Nowa”і “Visegrad Insight”. У сваёй доктарскай дысертацыі ён апісвае каталіцызм як палітычнуюідэалогіюХІХ  стагоддзя. Але у сваёй лекцыі гістарычны аспект Пшэбыльскі амаль не кранаў. Навуковец казаў пра тое, як рэлігія ўплывае на палітыку ў краінах Еўропы. Адна з галоўных высноў, якую можна было зрабіць з лекцыі, заключаецца ў тым, што рэлігія — гэта сродак збліжэння “вярхоў” і “нізоў”, агульная кропка дотыку палітыкаў і народу.

Войцэх Пшыбыльскі фактычна зруйнаваў стэрэатып пра амаль стопрацэнтную рэдігійнай палякаў і прыхільнасць да каталіцызму. Калі ў 1990-я гады шчырымі каталікамі сябе лічылі 96–97% палякаў, то на сёння гэтая лічба апусцілася да 60%.Па меркаванню лектара, гэта адбылося праз актыўную міграцыю, існаваннепразмернай  свабоды меркаванняўу Польшчы і састарэласць поглядаў лідараў краіны.

Пасля лекцыі запалілася дыскусія, у якой мелі месца пытанні наконт саміх дэфініцый “рэлігія” і “секулярызм”, рэмаркі аб функцыянаваннірозных канфесій у еўрапейскіх краінах. Пшэбыльскаму паступіла нават пытанне пра тое, колькі разоў ён спавядаўся за год. На што лектар адказаў, што ў дэмакратычных краінах такое не пытаюць.

Спрэчкі не пакінулі без увагі і рэлігійную сітуацыю ў нашай краіне. У прыватнасці, прадметам дыскусіі стала прапанова Лукашэнкі аб стварэнні царквой дзяржаўнай ідэалогіі. Такую прапанову лектар пракаментаваў наступным чынам: “Грамадства бы адрэагавала на гэта двухбакова — і сумна, і смешна”.

Лекцыя  “Бог даў, Бог узяў. Рэлігія і секулярызм у Еўропе” планавалася не адзін год. Пры тым, па словах Пшэбыльскага, яна не будзе апошняй. У планы навукоўца уваходзіць правядзенне яшчэ шэрагу лекцый і не толькі на тэму рэлігіі.

                                                                               

Каментаваць