Ён сыдзе разам з намі?

На думку былога амбасадара Украіны ў Беларусі Рамана Бяссмертнага, выказаную ў апошнім нумары часопіса “Краіна, пасля таго, як не стане Лукашэнкі, Беларусь вельмі хутка далучыцца да еўрапейскай супольнасці.

На думку былога амбасадара Украіны ў Беларусі Рамана Бяссмертнага, выказаную ў апошнім нумары часопіса “Краіна, пасля таго, як не стане Лукашэнкі, Беларусь вельмі хутка далучыцца да еўрапейскай супольнасці.

Гэта адбудзецца таму, як патлумачыў дыпламат, што “беларусы на ўсё, што скажа ўлада, адказваюць “так, украінцы — “не, рускія маўчаць. З гэтакіх знешніх назіранняў ён робіць прынцыповыя высновы, што ва Украіне больш унутраных супярэчлівасцяў, але і большая прастора для свабоды. Насуперак таму, што для ўкраінцаў адзінае правіла — гульня без правіл, беларусы, здольныя гуляць па правілах, з’яўляюцца і большымі еўрапейцамі. Таму, падводзіць вынік спадар Раман, пасля Лукашэнкі Беларусь вельмі хутка стане еўрапейскім грамадствам.

Для ілюстрацыі нацыянальных асаблівасцей Бяссмертны ўзяў за прыклад рэйтынг Лукашэнкі, які да 19 снежня складаў болей за 40%, а зараз, пасля 18 гадоў кіраўніцтва, скаціўся да небывала нізкага ўзроўню ў 20%. Ва Украіне, заўважыў дыпламат, такі рэйтынг цяжка ўтрымаць ужо пасля двух гадоў прэзідэнцтва.

Узнікае пытанне, як ставіцца да гэтых выказванняў вельмі добразычлівага да беларусаў былога ўкраінскага амбасадара. Мусіць, па-добраму пазайздросціць, што лёгка, без розных маральных ды іншых ваганняў меў магчымасць пакінуць краіну, у якой прэзідэнт трымае 20-працэнтны рэйтынг незалежна ад таго, што робіць дзесяцігоддзямі, ды вярнуцца на радзіму. Беларус таксама мае магчымасць з’ехаць ад гэтага ўсюднага вертыкальнага кіравання куды вочы глядзяць, але гэта зусім іншы выбар. Для многіх ён вызначаны неабходнасцю пакінуць пасля сябе адны галавешкі, да якіх немагчыма будзе вярнуцца.

Проста з’ехаць і прыехаць не выпадае, бо жыццё чалавечае ўвогуле кароткае, а дарослае і свядомае — кароткае зусім. І таму адны блюзнераць (узгадаем песню, якую афіцыйныя СМІ перад прэзідэнцкімі выбарамі пераўтварылі амаль што ў гімн), што Саша застанецца з намі, а іншым не застаецца нічога, як пасыпаць галаву попелам: Саша сыдзе разам з намі. З тым пакаленнем, якое пасля краху камунізму абірала сваю будучыню. І абрала ў асобе дырэктара саўгаса.

Увогуле, цяпер ужо цяжка зразумець, хто гэтую будучыню абіраў, бо людзі сталага веку, якім у большасці падабаўся той хлопец, даўно ўжо сышлі ў лепшы свет. Ці доўжаць нуднае жыццё ў хворых ды незаможных пенсіянерах. Лічаць грашовую драбязу на сацыяльны кефір.

Зараз паўсюдна чуваць: гэты за яго не галасаваў, той — не галасаваў, а тыя — толькі напачатку, аднойчы. Ды што зробіш — зараз дзейнічае закон вялікіх лічбаў. Гэта калі ўсіх лічаць разам, і не тады, калі яны нешта робяць, а напярэдадні дзеяння, калі вызначаецца, колькі павінна быць такіх і не такіх. Дзейна віртуальных і вертуальна бяздзейных.

Як слушна зазначыў Міхась Залескі, жывем у краіне пераможнага піяру. Тут уладнае слова сказанае, мільённа агучанае — справа больш рэальная, чымсьці сама справа, пра якую ўсе маўчаць, бо гаварыць забаронена. А ў адзінак, як адзначаў некалі паэт-гарлапан, голас танчэй піску. Ён прападае ў велізарным многагалоссі сказанага па загаду ўлады “так.

Некалі ў Маскве ў прыватнай гутарцы пачуў заўвагі, вельмі падобныя на разважанні спадара Бяссмертнага. Адзін з міністэрскіх кіраўнікоў сярэдняга звяна рабіў параўнальную характарыстыку стаўлення да міністэрскіх загадаў падначаленых з розных рэспублік. На яго думку, беларусы на кожны запыт дасылалі падрабязную справаздачу з разлікамі і схемамі і пыталіся, ці патрэбна што-небудзь яшчэ. Астатнія або маўчалі, як рускія, ці адмаўляліся адказваць, як украінцы, ці спасылаліся на адвечнае “мая твая не панімай. Ці дасылалі ў адказ нешта на літоўскай, латышскай або эстонскай мове без перакладу на рускую.

Калі ўкраінскі дыпламат, разважаючы аб ментальнасці ўласнага народа, піша, што ўкраінцы “ёсць нечым анархічным: ва Украіне ёсць свабода, але няма парадку, ён падкрэслівае, што “гэта нельга даследаваць, але можна адчуць, калі працяглы час жыць за межамі краіны. Падаецца, што ён мае рацыю і наконт беларусаў, бо працяглы час жыў побач з імі, у прынцыпова аднатыпным сацыяльным асяроддзі, дзе грамадства адказвала “так на кожны загад уладаў. Па вялікім рахунку, гэта цудоўная рыса, прыдатная для дэмакратычных сістэм, ці, як іранічна жартуюць палітолагі, “дэмакратур. Але там патрабаванням падпарадкоўваюцца ўсе ў роўнай ступені, пачынаючы ад прэзідэнта і канцлера. У нас жа пад шыльдай парадку баль правіць самадурства. У тым класічным сэнсе, калі я начальнік, то ты дурань, і наадварот. А з гэтага, па логіцы, вынікае, што самы галоўны начальнік сам сабе і галоўны дурань.

Магчыма, такія з’явы не паддаюцца даследаванню, але ж яны складаюць прадмет паўсядзённага досведу, што, як той казаў, даюцца нам у адчуваннях.

Тое пакаленне, якое ў асобе саміведаецекаго прыйшло да ўлады, ужо зрабіла ўсё, што магло, хаця і не тое, што хацела. Адзін ён усё яшчэ носіцца з клюшкай па жыцці, быццам хакейны юніёр, які лічыць, што з яе дапамогай можна зрабіць усё, што захочаш.

Няўжо ніхто не падкажа, што гэта не так?

Каментаваць