Ю. Хадыка: “Я буду змагацца з дыктатурай. Але гэта не значыць, што я тэрарыст”

“Усіх дапытаць! — так адрэагаваў А. Лукашэнка на каментары ў сувязі з тэрактам ў мінскім метро.


Ён заявіў пра “спробы стварэння ў грамадстве панікі праз распаўсюджанне чутак, што за выбухам “стаіць улада. Наогул, паводле словаў Лукашэнкі, “любая паніка наконт харчавання, валюты і іншага павінна спыняцца. Гэта датычыцца і СМІ.

“Усіх дапытаць! — так адрэагаваў А. Лукашэнка на каментары ў сувязі з тэрактам ў мінскім метро.


Ён заявіў пра “спробы стварэння ў грамадстве панікі праз распаўсюджанне чутак, што за выбухам “стаіць улада. Наогул, паводле словаў Лукашэнкі, “любая паніка наконт харчавання, валюты і іншага павінна спыняцца. Гэта датычыцца і СМІ.


“За распаўсюд падобных паклёпніцкіх выдумак вінаватыя панясуць крымінальную адказнасць. Нам належыць расследаваць усе заявы розных дзеячаў ад палітыкі. І прашу не блытаць гэта з тым, што мы карыстаемся момантам, каб на нейкую апазіцыю наступіць, — сказаў Лукашэнка. І зазначыў:


“Мы сёння шукаем саўдзельнікаў і заказчыкаў. Можа быць гэтыя так званыя палітыкі ад пятай калоны нам раскрыюць карты і раскажуць, хто ж замовіў? “У рамках крымінальнай справы ўсіх прыцягнуць і дапытаць, нягледзячы ні на якую дэмакратыю і вой і стогны замежных пакутнікаў! Матэрыялы ёсць: бярыце, даследуйце. Хай тлумачацца, адкуль у іх гэта інфармацыя. Твар гэтых нягоднікаў разам з імі паказаць усяму народу!.


Палітык Юры Хадыка падкрэсліў, што суд над затрыманымі па падазрэнні ў здзяйсненні тэракта павінен быць публічным: “Калі суд будзе зачынены, то гэта будзе сведчыць на карысць самых дрэнных думак. Як бы там рэдактары самых розных газет на чале з Якубовічам не гаварылі, што ніхто не мае права сумнявацца ў тых вывадах, якія будуць зроблены. Людзі будуць сумнявацца.


Напружанасць і істэрыю ў грамадстве, на думку Юрыя Хадыкі, правакуе зусім не апазіцыя: “Лукашэнка ў кожнай прамове гаворыць пра нейкіх злодзеяў, пра нейкую пятую калону, не называючы, што гэта за калона. Ён распальвае толькі варожасць у грамадстве. Распаўсюджвае комплекс асаджанай крэпасці. Так нельга рабіць. А потым спасылаецца на апазіцыю.


“Я не люблю дыктатараў. Я буду змагацца з дыктатурай. Колькі б яна не цягнулася. Але гэта не значыць, што я тэрарыст. І я буду агітаваць, я буду выкарыстоўваць усе магчымасці звярнуцца да людзей з тым, каб растлумачыць, што дыктатура прыносіць шкоду. Самому народу, іх дзецям, унукам. Яна псуе ўсю краіну, яе гісторыю, яе лёс. І ніхто мяне не пераканае, што я павінны здымаць шляпу перад любым дыктатарам. Будзь гэта ў Афрыцы, у Азіі ці ў Беларусі, — адзначыў Юры Хадыка.

Каментаваць